• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Белым доме абмяркоўваюць стварэнне пляцоўкі для абыходу інтэрнэт-абмежаванняў у Еўропе — Reuters

    Адміністрацыя ЗША разглядае запуск партала freedom.gov, які дазволіць карыстальнікам у Еўропе і іншых рэгіёнах абыходзіць дзяржаўныя блакіроўкі, паведамляе BILD са спасылкай на Reuters.

    Паводле дадзеных агенцтва, сайт можа ўключаць убудаваны VPN-сэрвіс, які хавае месцазнаходжанне карыстальніка і дазваляе выходзіць у сетку «як з ЗША». Праект пазіцыянуецца ў Вашынгтоне як інструмент барацьбы з цэнзурай.

    Партал планавалі прадставіць на Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы, аднак запуск адклалі, паколькі, паводле інфармацыі крыніц, юрысты папярэдзілі пра магчымыя рызыкі. Пры гэтым дамен freedom.gov ужо актыўны: на старонцы размешчаны слоган «Free­dom is com­ing».

    «Лічбавая свабода — гэта прыярытэт для Дзярждэпартамента. Гэта ўключае распаўсюджванне тэхналогій абароны прыватнасці і абыходу цэнзуры праз VPN», — заявілі Reuters у Дзярждэпартаменце ЗША, не канкрэтызуючы магчымасць рэалізацыі праекта.

    Ініцыятыва можа абвастрыць спрэчку паміж ЗША і ЕС адносна рэгулявання інтэрнэту. У Еўропе дзейнічаюць больш жорсткія нормы супраць распальвання нянавісці і тэрарыстычнай прапаганды, уключаючы Закон аб лічбавых паслугах ЕС і брытанскі Online Safe­ty Act.

    У 2024 годзе толькі ў Германіі было вынесена 482 прадпісанні аб выдаленні тэрарыстычнага кантэнту, у выніку чаго платформы выдалілі 16 771 публікацыю.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.