Алесь Кіркевіч
«Каб убачыць больш, чым шыбеніцу Каліноўскага». На «Будзьме» стартаваў гістарычны серыял «Беларусь 1863»
Новы відэапраект прысвечаны, як зразумела з назвы, гісторыі студзеньскага паўстання 1863–1864 гадоў, больш вядомага ў нас як паўстанне Кастуся Каліноўскага. Ужо выйшла першая серыя — пра брытанскага «шпіёна» Фортэск’ю Андэрсана. Пра «Беларусь 1863» БАЖ расказвае аўтар ідэі, журналіст і гісторык Алесь Кіркевіч.
На «Белсаце» запускаюць прэм’еру сезону — гістарычны цыкл з Кацярынай Ваданосавай і Васілём Калачом
21 студзеня «Белсат» дае старт новай дакументальна-публіцыстычнай праграме «Каса на камень». Цыкл пра тое, як выглядае гісторыя праз прызму жаночых і мужчынскіх поглядаў. Жаночы бок прэзентуе Кацярына Ваданосава, мужчынскі — Васіль Калач, эксперт — Алесь Кіркевіч (ён жа аўтар сцэнару).
Суд завочна прыгаварыў журналіста Алеся Кіркевіча да 7 гадоў зняволення, аграмаднага штрафу і адабрання нерухомасці
Крымінальную справу, распачатую супраць журналіста Алеся Кіркевіча ў парадку спецвытворчасці, разглядаў суддзя Гродзенскага абласнога суда Юрый Казакевіч.
У Гродне сёння распачаўся завочны суд над журналістам Алесем Кіркевічам
У Гродзенскім абласным судзе 8 ліпеня а 10‑й гадзіне распачаўся завочны суд над журналістам Алесем Кіркевічам. Яго вінавацяць у садзеянні экстрэмісцкай дзейнасці. Справу суд разглядае ў парадку спецыяльнай вытворачасці, бо Кіркевіч з’ехаў з Беларусі раней, асцерагаючыся палітычна матываванага пераследу. На працэс прызначаны суддзя Юрый Казакевіч.
«Беларусацэнтрычных праектаў катастрафічна мала». Зоя Хруцкая расказала пра «Гістфак»
У палку новых відэапраектаў прыбыло: на ютубе пачаў выходзіць гістарычны падкаст на беларускай мове «Гістфак». Падкаст з’яўляецца адным з прадуктаў PALATNO Media, а вядучыя ў ім — Дар’я Палынская і Алесь Кіркевіч. БАЖ пагутарыў пра праект з менеджаркай PALATNO Зояй Хруцкай.
СК распачаў спецвытворчасць у дачыненні да журналістаў-фрылансераў Ірыны Чарняўкі і Аляксандра Кіркевіча
Паведамленні пра крымінальныя справы ў дачыненні да журналістаў-фрылансераў Ірыны Чарняўкі і Аляксандра Кіркевіча з’явіліся ў афіцыйным Telegram-канале Следчага камітэта Беларусі.
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.