• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Туркменістане журналісты знайшлі магілу зніклага блогера

    Журналісты туркменскай службы «Радыё Свабода» знайшлі месца пахавання зніклага блогера Дзідара Амансахатава, пацвердзіўшы тым самым інфармацыю аб яго смерці.

    У Туркменістане журналісты знайшлі магілу зніклага блогера

    34-гадовы Дзідар Амансахатаў публікаваў матэрыялы ў сацыяльных сетках пад псэўданімам Хітроўскі. Ён крытыкаваў у сетцы Tik­Tok улады Туркмэністану, эканамічную сытуацыю ў краіне і высокія цэны на прадукты харчаваньня.

    Амансахатаў зьнік у канцы лістапада 2025 году.

    18 сьнежня журналісты туркмэнскай службы Радыё Свабода са сваіх крыніц даведаліся пра затрыманьне Амансахатава супрацоўнікамі сілавых структур Туркмэністану і пра яго верагодную сьмерць у выніку катаваньняў сілавікамі. Аднак улады не камэнтавалі месцазнаходжаньне блогера і прычыны яго затрыманьня.

    Жыхар Туркмэністану, які пажадаў застацца невядомым, распавёў Радыё Свабода, што яго самога забралі на допыт — пасьля таго, як ён выказаў спачуваньні на старонцы Хітроўскага ў сувязі са сьмерцю блогера. Супрацоўнік Службы бясьпекі Туркмэністану на допыце прыгразіў мужчыну, заявіўшы, што лёс блогера павінен паслужыць урокам для любога крытыка туркмэнскага ўраду.

    Вы за мяжой, а да вашых сваякоў прыйшлі з ператрусам — парады юрыста

    У адным з апошніх відэа Хітроўскі ў прыватнасьці раскрытыкаваў рэзкае павышэньне цэнаў на мяса, напісаўшы, што гэты прадукт недаступны для жыхароў Туркмэністану. Пра тое, што ў краіне харчовы крызіс, раней паведамлялі і Радыё Свабода, і іншыя незалежныя СМІ. Пры гэтым улады Туркмэністану ніколі не камэнтуюць цэны на прадукты харчаваньня ў краіне, а таксама пытаньні беспрацоўя ці нізкага ўзроўню жыцьця насельніцтва.

    Праваабарончыя арганізацыі называюць Туркмэністан адной з самых закрытых і рэпрэсіўных краін сьвету, у якой няма палітычных і асабістых свабодаў, а таксама свабоды прэсы.

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці