У БелТА — новы гендырэктар
Генеральным дырэктарам Беларускага тэлеграфнага агенцтва прызначаны Андрэй Мохар.

Да гэтага часу Андрэй Мохар працаваў на пасадзе дырэктара дырэкцыі інфармацыйнага вяшчання ЗАТ «Другі нацыянальны тэлеканал».
Мохару 49 гадоў. Скончыў факультэт журналістыкі БДУ і Акадэмію кіравання. Кар’еру пачынаў на радыё. Стажыраваўся ў ЗША, Еўропе, Кітаі і Расіі. У 2005 годзе прыйшоў на АНТ.
У нулявыя Андрэй Мохар быў вядомы як каментатар снукера (разнавіднасць більярда) на АНТ, некаторы час быў дыджэем, пасля ўзначальваў FM-радыёстанцыю.
Яго бацька Кастусь Мохар быў галоўным рэдактарам ганцавіцкай раённай газеты «Савецкае Палессе».
«Прынцып у прафесіі — усё будзе так, як мы пакажам», — гаворыцца ў яго біяграфіі новага кіраўніка БелТА сайце АНТ.
Раней гендырэктарам БелТА была Ірына Акуловіч. 25 лістапада 2025 года Лукашэнка вызваліў яе ад пасады — яе прызначылі дарадцам-пасланцам пасольства Беларусі ў РФ.
@bajmedia