• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Варшаве прайшла акцыя памяці Мікіты Мелказёрава

    Каля 30 беларусаў Варшавы выйшлі 28 снежня а 14 гадзіне да помніка Каперніка, каб выказаць словы ўдзячнасці і памяці за вялікі ўклад у беларускае нацыянальнае развіццё беларускаму журналісту і блогеру Мікіту Мелказёраву, які раптоўна пайшоў з жыцця 21 снежня ва ўзросце 37 гадоў.

    У Варшаве прайшла акцыя памяці Мікіты Мелказёрава

    Гаворыць арганізатар акцыі сябра грамадскіх аб´яднанняў «Акцыі беларусаў Варшавы» і Беларускай асацыяцыі палітвязняў «Да волі» Васіль Плешкуноў:

    – У нас адбылася не зусім звычайная акцыя, мы ўспаміналі Мікіту Мелказёрава. Ён, можа, і не быў героем, які загінуў на вайне, ён не быў палітвязнем, але ж гэта быў такі беларус, якога ведалі ўсе беларусы.

    Які рабіў усё для таго, каб мы карысталіся сваёй мовай, каб мы не забываліся на сваю мову. Ён журналіст, ён блогер, рабіў на «Белсаце» выпускі перадачы «Мова на нова».

    Гаварылася і пра іншых беларускіх герояў, якія ахвяравалі жыццямі дзеля Радзімы, выказвалі салідарнасць з палітвязнямі. Акцыя скончылася праз гадзіну агульным фотаздымкам удзельнікаў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці