• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Буйныя выданні пачалі блакаваць Internet Archive з‑за рызыкі плагіяту з боку АІ

    Сярод іх — The Guardian і The New York Times.

    Буйныя выданні пачалі блакаваць Internet Archive

    Фота: Shut­ter­stock

    Некалькі буйных выданняў пачалі абмяжоўваць доступ Inter­net Archive да свайго кантэнту праз асцярогі, што боты кампаній, якія займаюцца распрацоўкай штучнага інтэлекту, могуць выкарыстоўваць вэб-сэрвіс для крадзяжу іх артыкулаў. Пра гэта піша Engad­get.

    Адно з такіх медыя — The Guardian. Кіраўнік аддзела бізнес-сувязяў і ліцэнзавання выдання Роберт Ган расказаў, што шмат кампаній у сферы ШІ шукаюць лёгкадаступныя і структураваныя базы даных, а прыкладны праграмны інтэрфейс Inter­net Archive дае ўсё неабходнае для «спампоўкі інтэлектуальнай уласнасці».

    Аналагічны крок зрабіла The New York Times. Прадстаўнікі газеты кажуць, што лічбавы архіў Way­back Machine, які дазваляе праглядаць захаваныя копіі вэб-старонак, без дазволу дае неабмежаваны доступ да матэрыялаў NYT, у прыватнасці ШІ-кампаніям.

    Доступ да свайго кантэнту таксама абмежавалі выданні Finan­cial Times і сацыяльная платформа Red­dit.

    Как использовать веб-архив для сбора информации

    Раней журналіст The New York Times падаў у суд на xAI, Anthrop­ic, Google, Ope­nAI і іншых тэхнагігантаў праз самавольнае выкарыстанне імі кніг, абароненых аўтарскім правам, для навучання сваіх ШІ-мадэляў.

    Нагадаем, у кастрычніку 2025 года Inter­net Archive адзначыў захаванне аднаго трыльёна вэб-старонак, даступных праз сэрвіс Way­back Machine. Гэта найбольшы аб’ём архіваваных матэрыялаў у гісторыі інтэрнэту.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці