• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У спісах вызваленых — палізняволены журналіст Алег Супрунюк

    19 сакавіка пасля візіту ў Мінск Джона Коўла, спецпрадстаўніка прэзідэнта ЗША, выйшлі на волю па памілаванні 250 палітвязняў. Імя журналіста з Брэста Алега Супрунюка ёсць ў спісах вызваленых, якія пасля вызвалення застануцца ў Беларусі.

    Вызвалены палізняволены журналіст Алег Супрунюк

    Журналіст Алег Супрунюк. Фота: з асабістага архіва

    Спіс тых, каму дазволілі застацца ў Беларусі, публікуе тэлеграм-канал ініцыятывы рэпрэсаваных беларусак «Розовые косынки». Афіцыйна гэта інфармацыя пакуль не пацверджана.

    Алега Супрунюка затрымалі ў студзені 2025 года, і амаль пяць месяцаў пра лёс Алега нічога не было вядома. Толькі на пачатку чэрвеня пракуратура Брэсцкай вобласці распаўсюдзіла інфармацыю, што ў суд накіраваная крымінальная справа, распачатая супраць жыхара Брэста паводле часткі 3 артыкула 361–1 Крымінальнага кодэкса. Ведамства не назвала імя і прозвішча абвінавачанага, толькі сцвярджала, што не пазней кастрычніка 2023 года мужчына ўвайшоў у склад «Беларускай асацыяцыі журналістаў», прызнанай «экстрэмісцкім фармаваннем» рашэннем КДБ ад 28 лютага 2023 года

    8 жніўня 2025 года Алег Супрунюк быў асуджаны да 3 гадоў пазбаўлення волі з адбыццём у калоніі агульнага рэжыму. Суд Брэсцкай вобласці прызнаў яго вінаватым ва «ўдзеле ў экстрэмісцкім фармаванні» (паводле ч. 3 арт. 361–1 КК РБ). У мінулым кастрычніку імя журналіста з’явілася на сайце МУС у пераліку асоб, «датычных да экстрэмісцкай дзейнасці». Беларуская праваабарончая супольнасць прызнала Алега Супрунюка палітычным зняволеным.

    Журналіст адбываў прысуджаны тэрмін зняволення ў магілёўскай калоніі № 15. Па словах былога палітвязня Аляксандра Фядуты, які быў вызвалены з той самай калоніі і дэпартаваны з Беларусі ў снежні 2025 года, у Алега Супрунюка падчас зняволення не было пры сабе слыхавога апарата, і таму ён практычна нічога не чуў і меў вялізныя праблемы ў камунікацыі з іншымі людзьмі. 59-гадовы журналіст адбыў за кратамі год і два месяцы.

    Гайд для журналістаў: як этычна і бяспечна пісаць пра вызваленых палітвязняў

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.