YouTube выдаліў новы канал СТБ
Пасля выдалення асноўнага канала СТБ з YouTube запасны канал пратрымаўся на відэахостынгу ўсяго пяць дзён.

Скрыншот: СТБ
СТБ паведамляе, што 8 красавіка платформа YouTube выдаліла новы канал выдання, які пачалі развіваць пасля страты старога YouTube-канала.
«Атака на свабоду слова з боку буйных замежных інтэрнэт-платформаў працягваецца», — пракаментавалі інцыдэнт на СТБ.
Таксама ў медыя заявілі, што новы канал быў выдалены нібыта праз санкцыі, пасля таго як ён пачаў актыўна набіраць аўдыторыю і прагляды.
Нагадаем, 3 красавіка з YouTube выдалілі каналы БелТА, СТБ і АНТ. Гэта адбылося на фоне выхаду ў эфір праграмы Рамана Пратасевіча, у якой ён пагражаў расправай незалежным беларускім журналістам. Аднак дакладныя прычыны знікнення каналаў дзяржСМІ з платформы невядомыя.
Міністэрства інфармацыі РБ тады заявіла, што пакідае за сабой права прыняць «меры рэагавання», а МЗС прыгразіў адказам «даступнымі сродкамі».
@bajmedia