• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Збор для маці Кацярыны Ваданосавай сабраны

    Тры дні таму BYSOL аб’явіў збор, каб пакрыць выдаткі на медыцынскую дапамогу для маці тэлевядучай. У Нэлі Ваданосавай здарыўся інсульт. З‑за бюракратычнай памылкі жанчына засталася без медычнага забеспячэння. За гэты час беларусы сабралі неабходныя 15 тысяч еўра.

    Збор для маці Кацярыны Ваданосавай сабраны

    Кацярына Ваданосава з маці. Фота: з асабістага архіва

    Тэлевядучая Кацярына Ваданосава паведаміла, што пасля раптоўнага інсульту, які здарыўся 23 снежня, яе маці знаходзіцца ў рэанімацыі на апараце штучнай вентыляцыі лёгкіх.

    На жаль, за апошнія дні стан спадарыні Нэлі мамы не змяніўся.

    «Учарашняе радыёлагічнае даследаванне паказала смерць мозгу. Заўтра будуць зробленыя апошнія тэсты: я мала што ў гэтым разумею, але, як мне сказалі, гэта вырашыць, як і калі будуць адключаць апараты жыццезабеспячэння.

    Таксама заўтра я мушу нейкім чынам атрымаць хаця б прыкладны рахунак, бо дасюль абсалютна не ведаю, колькі каштуе ўсё тое, што рабілі і робяць лекары», — піша журналістка.

    Кацярына Ваданосава падкрэсліла: калі атрымаецца дабіцца ад дзяржавы пакрыцця выдаткаў, усе сабраныя грошы будуць перанакіраваныя на іншыя дабрачынныя мэты.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці