• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Сярод намінантаў на «Оскар» — фільм пра забітага ў Ірпенi амерыканскага журналіста

    У чацвер, 22 студзеня, Акадэмія кінематаграфічных мастацтваў і навук абвясціла намінантаў на 98‑ю прэмію «Оскар». Да катэгорыі «Найлепшы дакументальны кароткаметражны фільм» ўвайшла стужка Armed Only With A Cam­era: The Life and Death of Brent Renaud («Узброены толькі камерай: жыццё і смерць Брэнта Рэно»), піша «Украінская праўда».

    фільм пра Брэнта Рэно прэтэндуе на Оскар

    У фільме распавядаецца пра амерыканскага журналіста Брэнта Рэно, які загінуў у Ірпені ў 2022 годзе падчас расійскага абстрэлу. 51-гадовы Брэнт працаваў ва Украіне па рэдакцыйнаму заданню амерыканскага журналу Time над праектам, прысвечаным глабальнаму крызісу бежанцаў.

    Рэно быў ваенным рэпарцёрам, дакументалістам, працаваў у Афганістане і Іраку. Яго работы атрымлівалі найвышэйшыя ўзнагароды на фестывалях дакументальнага кіно.

    Брэнт Рэно быў стыпендыятам праграмы Nie­man у 2019 годзе ў Гарвардзе, дзе пазнаёміўся з галоўнай рэдактаркай «Украінскай праўды» Севгіль Мусаевай. Выданне дапамагала журналісту падчас працы ва Украіне. Сегвіль Мусаева распавяла пра апошнія дні Рэно:

    «Разам з Хуанам Аррэдонда, калумбійскім журналістам, яны прыехалі ва Украіну 5 сакавіка. З таго часу калегі пабывалі ў многіх памежных гарадах, у Львове, здымалі бежанцаў у Жытоміры і Бердычаве.

    Раніцай 13 сакавіка Хуан і Брэнт вырашылі зняць гісторыю пра Ірпень і эвакуацыю адтуль. Прыблізна а 14‑й гадзіне яны прыбылі на месца: перакладчык і кіроўца засталіся ў машыне, а журналісты пайшлі за мост у Ірпені, каб зняць людзей, якіх эвакуявалі.

    У гэты час адбыўся абстрэл. Брэнта паранілі ў шыю, Хуана — у нагу. Брэнт памёр амаль адразу, Хуана адвезлі ў бальніцу «Ахматдэт».

    Брэнт быў вельмі таленавітым рэжысёрам-дакументалістам, адным з найлепшых. Ён быў дзівосным чалавекам».

    «Брэнт убачыў маю краіну ў ваенны час і адразу злавіў тыя дробязі, якія робяць нас украінцамі — львоўскую каву, якую ён піў некалькі разоў на дзень, грэчку на вячэру, — кажа пра журналіста яго партнёрка, рэжысёрка Элядзіэ Мусаева. — Ён стаў прыхільнікам „Акеана Эльзы“ з другога дня, а Іван Франко нагадваў яму Джоні Кэша.

    А потым ён ператвараўся ў прафесійнага дакументаліста і павінен быў дайсці да самай ісціны, яму трэба было ўбачыць і распавесці гісторыю з самага яе ядра. У апошніх паведамленнях ён пісаў мне: „Я павінен перажыць тое, што перажывалі бежанцы“».

    Мара Тамковіч узяла ўдзел у цырымоніі ўзнагароджання Еўрапейскай кінапрэміі ў Берліне

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці