• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Камітэт абароны журналістаў заклікаў беларускія ўлады вызваліць усіх прадстаўнікоў СМІ

    Камітэт абароны журналістаў (CPJ) у адмысловай заяве прывітаў вызваленне Андрэя Аляксандрава, Дзмітрыя Наважылава і Кірыла Пазняка. І заклікаў Беларусь неадкладна вызваліць іншых прадстаўнікоў СМІ, якія працягваюць утрымлівацца за кратамі. 

    Андрэй Аляксандраў выходзіць з мікрааўтобуса пасля вызвалення і дэпартацыі ў Літву. Вільнюс, 16 верасня 2026 года. Фота: Яніс Лайзанс / Reuters

    «Мы вельмі рады і адчуваем палёгку, што Андрэй Аляксандраў, Дзмітрый Наважылаў і Кірыл Пазняк нарэшце выйшлі на волю.

    Іх ніколі не трэба было саджаць у турму: святкуючы іх вызваленне сёння, мы таксама балюча ўсведамляем усе гады, якія яны страцілі, і жахлівыя рэчы, праз якія яны прайшлі, проста выконваючы сваю працу», — заявіла рэгіянальная дырэктарка CPJ па Еўропе і Цэнтральнай Азіі Фіёна О’Браэн.

    «Мы таксама думаем пра астатніх 18 журналістаў, якія ўсё яшчэ знаходзяцца ў турме ў Беларусі. Мы заклікаем беларускія ўлады неадкладна і безумоўна вызваліць іх», — дадала яна.

    Нагадаем, 16 верасня ў выніку перамоваў спецпрадстаўніка прэзідэнта ЗША Джона Коўла з беларускімі ўладамі было вызвалена 25 палітвязняў. Сярод іх — пяцёра журналістаў:

    Усіх журналістаў прымусова вывезлі з Беларусі ў Літву.

    Па звестках БАЖ, зараз у зняволенні ў беларускіх турмах застаюцца як мінімум 15 прадстаўнікоў і прадстаўніц медыя.

    «Рэпарцёры без межаў» асудзілі «карусель рэпрэсій» у Мінску

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.