• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Суд аднавіў на працы супрацоўнікаў «Голасу Амерыкі»

    Таксама суд абавязаў медыя аднавіць вяшчанне ў поўным аб’ёме.

    Прэзідэнт ЗША Рональд Рэйган у студыі. Фота з архіву «Голасу Амерыкі»

    Суддзя Федэральнага акруговага суда акругі Калумбія Ройс Ламберт аднавіў на працы больш за 1000 штатных супрацоўнікаў «Голасу Амерыкі». Яны павінны вярнуцца да працы да 23 сакавіка. Пра гэта паведамляе The Times.

    Рашэнне суддзі не распаўсюджваецца на пазаштатных работнікаў (кантрактнікаў).

    Суд прызнаў незаконнымі дзеянні Кэры Лэйк (кіраўніцы Агенцтва ЗША з глабальных медыя — USAGM), якая на працягу года спрабавала дэмантаваць структуру вяшчальніка. Суддзя абавязаў USAGM распрацаваць і прадставіць план поўнага аднаўлення міжнароднага вяшчання, якое было фактычна спыненае на год.

    Як піша The Wash­ing­ton Post, дырэктар «Голасу Амерыкі» Майкл Абрамовіц пракаментаваў рашэнне: «“Голас Амерыкі” ніколі не быў настолькі патрэбным, як цяпер».

    Зараз невядома, ці будзе адміністрацыя Трампа абскарджваць гэта рашэнне.

    «Гэта будзе доўгі працэс». Працаўнікі «Голасу Амерыкі» не могуць вярнуцца да працы: суд адмяніў папярэднюю пастанову

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.