• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Барацьба з дэзінфармацыяй стане часткай сістэмы нацыянальнай бяспекі Польшчы

    Узорам для новай мадэлі сталі скандынаўскія краіны, дзе ўжо шмат гадоў развіваюць комплексную сістэму падрыхтоўкі грамадства да крызісных сітуацый.

    Фота: Markus Win­kler / pexels.com

    Польскі ўрад мае намер зрабіць барацьбу з дэзінфармацыяй адным з ключавых элементаў нацыянальнай бяспекі. Адпаведную задачу атрымала новая ўпаўнаважаная ўрада Польшчы па ўмацаванні ўстойлівасці дзяржавы, намесніца міністра нацыянальнай абароны Магдалена Сабковяк-Чарнэцкая. Пра гэта яна паведаміла ў інтэрв’ю Defence24.

    Паводле палітыка, супрацьдзеянне дэзінфармацыі павінна стаць неад’емнай часткай сістэмы нацыянальнай абароны, бо ўплыў на грамадскія настроі з’яўляецца адным з асноўных інструментаў гібрыднай вайны.

    — Будаўніцтва ўстойлівасці дзяржавы — гэта таксама барацьба з дэзінфармацыяй. Першым элементам гібрыднай вайны якраз і з’яўляецца ўздзеянне на грамадскія настроі, — адзначыла Сабковяк-Чарнэцкая.

    Новая сістэма будзе ўключаць адукацыйныя праграмы для школ, органаў мясцовага самакіравання, грамадскіх арганізацый і людзей сталага ўзросту. Асаблівую ўвагу плануюць надаць навучанню распазнаванню фэйкавых навін, пошуку надзейных крыніц інфармацыі і падрыхтоўцы грамадзян да дзеянняў у крызісных сітуацыях.

    — Гаворка ідзе пра веды аб тым, што павінна быць дома, у заплечніку ці ў аўтамабілі і як паводзіць сябе ў выпадку пагрозы, — растлумачыла намесніца міністра.

    Частку сродкаў з Фонду бяспекі і абароны змогуць атрымаць органы мясцовага самакіравання для развіцця грамадзянскай абароны і мясцовай устойлівасці. Паводле Сабковяк-Чарнэцкай, узорам для новай мадэлі сталі скандынаўскія краіны, дзе ўжо шмат гадоў развіваюць комплексную сістэму падрыхтоўкі грамадства да крызісных сітуацый.

    Акрамя таго, урад Польшчы плануе пашырыць супрацоўніцтва паміж навукай, абароннай прамысловасцю і войскам, каб хутчэй укараняць новыя тэхналогіі і выкарыстоўваць досвед вайны ва Украіне.

    Прапаганда зрабіла клон «Зеркала» ў тыктоку і распавядала фэйкі пра Польшчу. Тыкток адрэагаваў

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.