• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Былога заснавальніка баранавіцкай газеты Анатоля Вайцяхоўскага абвясцілі тэрарыстам

    Яго пакінулі на свабодзе, але пры гэтым ні завесці тэлефонны нумар, ні карыстацца банкаўскай карткай ён не можа.

    Анатоль Вайцяхоўскі. Скрыншот: БТ

    Да паслявыбарчых пратэстаў 2020 года Анатоль Вайцяхоўскі з сям’ёй жыў у Баранавічах, пэўны час працаваў на раённым вузле электрасувязі. У сярэдзіне 1990‑х стаў адным з заснавальнікаў мясцовай газеты «Шаг». Гэта адна з першых прыватных газет горада і некалі адна з самых папулярных, яе наклад сягаў 11 тысяч экзэмпляраў. Пазней яна перафарматавалася ў чыста рэкламную.

    У пачатку 2000‑х Вайцяхоўскі сышоў з журналістыкі, стаў прадпрымальнікам. Ён займаўся медыцынай і таварамі для здароўя. У 2023 годзе яго затрымаў ГУБАЗіК — за тое, што Анатоль пакідаў у тэлеграме каментарыі супраць расійскага ўварвання ва Украіну і гвалту сілавікоў, але калі яго выпусцілі, ён аператыўна эвакуяваўся за мяжу пры дапамозе «Байсола», жыў у Беластоку.

    У пачатку 2026 года Вайцяхоўскі праз камісію па вяртанні вярнуўся ў Беларусь.

    Нягледзячы на тое, што ён зняўся ў прапагандысцкім фільме БТ, яго судзілі па чатырох палітычных крыміналках:

    • ч. 3 арт. 361 КК — «заклікі да санкцый», 
    • ч. 2 арт. 367 КК — «паклёп на Лукашэнку»,
    • ч. 2 арт. 368 КК — «абраза Лукашэнкі»,
    • ч. 1 арт. 361‑4 КК — «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці».

    Мінімум, які ён мог атрымаць па гэтых артыкулах, — чатыры гады калоніі. Аднак Вайцяхоўскаму далі хатнюю хімію.

    «Маніпуляцыя і гульня на эмоцыях». Медыяэксперт Паўлюк Быкоўскі – пра фільм БТ «Пабег дамоў»

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.