• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Беларуская журналістка Таццяна Ашуркевіч стала лаўрэаткай The Stringer Awards 2026 за смеласць у журналістыцы

    На прэмію прэтэндавалі амаль 800 кандыдатаў з усяго свету. Увесну Таццяна Ашуркевіч увайшла ў лік 25 фіналістаў, а ў лістападзе яе абвясцілі адной з пераможцаў. Імёны лаўрэатаў былі апублікаваныя ў The Wash­ing­ton Post, The New York Times і The Guardian.

    Таццяна Ашуркевіч, The Stringer Awards 2026, прэмія

    Таццяна Ашуркевіч. Stringer World News

    Беларуская журналістка-расследавальніца Таццяна Ашуркевіч стала адной з лаўрэатак міжнароднай прэміі The Stringer Awards 2026, якой адзначаюць журналістаў за смеласць у працы.

    У склад журы ўвайшлі рэдактар аддзела меркаванняў Finan­cial Times Саша Полакаў-Суранскі, выдавец The New York Times Артур Грэг Сульцбергер, галоўны рэдактар The New York­er Дэвід Рэмнік і генеральны дырэктар CNN Марк Томпсан, а таксама журналістка CNN Крысціян Аманпур і лаўрэатка Нобелеўскай прэміі міру Аляксандра Матвійчук.

    Ашуркевіч піша пра аўтарытарызм, дэзінфармацыю і вайну ва Украіне. Пасля падзей 2020 года яна была вымушаная пакінуць Беларусь праз палітычны пераслед. Супраць яе ўзбуджаныя крымінальныя справы як у Беларусі, так і ў Расіі. Цяпер яна працуе журналісткай-расследавальніцай у The Chris­to Files разам з Хрыста Грозевым.

    «У сваёй працы яна спалучае рэпартажы з месцаў падзей, у тым ліку з фронту, з аналізам уцечак дакументаў і расследаваннямі на аснове адкрытых крыніц. Ашуркевіч даследуе, як аўтарытарныя рэжымы выкарыстоўваюць міграцыю ў якасці зброі, маніпулююць інфармацыяй і вядуць войны», — так прадстаўляе беларускую журналістку The Stringer Awards.

    Абвяшчаючы пераможцаў сёлетняй прэміі, фонд падкрэсліў, што яны «рызыкуюць жыццём, абараняючы ваша права на праўду».

    Віншуем Таццяну!

    Вось некалькі важных расследаванняў, у якіх удзельнічала беларуска:

    “We must not say it’s for the war”: Hun­dreds of thou­sands of Russ­ian schoolkids are build­ing drones that kill Ukraini­ans (The Insid­er, 22.07.2025, у суаўтарстве з Раманам Дабрахотавым і Хрыста Грозевым)

    Inside Belarus’ secret pro­gram to under­mine the EU (Politi­co, 22.01.2025)

    Inside Russia’s AI Pro­pa­gan­da Machine (Pulitzer Cen­ter, верасень 2026, у суаўтарстве з Хрыста Грозевым)

    Tag der Presse­frei­heit: Mit einem Ruck­sack ins Exil (Tagesspiegel)

    Report­ing from Ukraine: “We’re already used to death”. Life in Kharkiv under Russ­ian mis­sile fire (Veridi­ca, 01.05.2024)

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.