• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Прысуд Марыне Золатавай і Людміле Чэкінай — помста прафесіяналам за праўду, якую TUT.BY даносіў да мільёнаў людзей. ЗАЯВА БАЖ

    Суддзя Валянціна Зянкевіч прызнала калег з TUT.BY вінаватымі і прызначыла вялізныя турэмныя тэрміны: галоўнай рэдактарцы найбуйнейшага беларускага інфармацыйнага партала  Марыне Золатавай — 12 гадоў пазбаўлення волі, дырэктарцы Людміле Чэкінай — 12 гадоў пазбаўлення волі.

    Мінскі гарадскі суд за закрытымі дзвярыма разгледзеў крымінальную справу ў дачыненні галоўнай рэдактаркі найбуйнейшага беларускага інфармацыйнага партала TUT.BY Марыны Золатавай і дырэктаркі TUT.BY Людмілы Чэкінай.

    Беларускія ўлады паспрабавалі разграміць партал TUT.BY 18 траўня 2021 года, калі ў рэдакцыі і ў кватэрах шэрагу супрацоўнікаў медыя сілавікі правялі ператрусы, пасля чаго затрымалі больш за паўтара дзясятка чалавек.

    Да гэтага часу TUT.BY быў самым папулярным навінавым парталам у Беларусі і ахопліваў большую частку беларускага грамадства. Журналісты партала многія гады штодзённа паведамлялі навіны палітыкі, эканомікі, культуры, спорту і многіх іншых сфер.

    Справа супраць TUT.BY і прысуд калегам — жорсткая помста за праўду, якую TUT.BY даносіў да мільёнаў людзей.

    Улады традыцыйна вырашылі разбіць люстэрка, а не выпраўляць жахлівую беларускую рэчаіснасць, якая ў ім карэктна і прафесійна адлюстравана. Паказальна, што на месцы TUT.BY паўстаў новы медыяпраект «Зеркало» («Люстэрка»), які працянуў працу папярэднікаў, нягледзячы на рэпрэсіі.

    Таксама 17 сакавіка была асуджаная да 10 гадоў пазбаўлення волі яшчэ адна прадастаўніца медыя — заснавальніца і шматгадовая рэдактарка сайта экспэртнай супольнасьці «Наше мнение» і ўкладальніца выдання «Белорусский ежегодник».

    Сёння за кратамі знаходзіцца 36 медыяпрацаўнікоў. Па колькасці супрацоўніц медыя, які пазбаўленыя волі, згодна з Рэпарцёрамі без межаў, Беларусь знаходзіцца на трэцім месцы ў свеце.

    Беларуская асацыяцыя журналістаў патрабуе адмены прысуду і неадкладнага вызвалення Марыны Золатавай, Людмілы Чэкінай і ўсіх прадстаўнікоў і прадстаўніц медыя, якіх на сёння трымаюць за кратамі.

    Je suis TUT.BY!

    Журналісты — не злачынцы!

    Jour­nal­ism is not a crime!

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Рэпрэсіі супраць журналістаў і медыя ў 2025 годзе, спіс зняволеных

    У табліцы сабраныя ўсе вядомыя нам выпадкі, у якіх Беларуская асацыяцыя журналістаў бачыць парушэнне правоў журналістаў у 2025 годзе ў сувязі з іх прафесійнай дзейнасцю. Можаце дапоўніць? Напішыце нам на office@baj.media! Калегі ў турмах. Спіс зняволеных журналістаў. Спіс медыя, названых «экстрэмісцкімі» арганізацыямі альбо фармаваннямі
    31.12.2025
    Акцэнты

    Праўленне БАЖ прыняло рашэнне распачаць разбіральніцтва наконт сітуацыі вакол магчымых фактаў харасменту з боку намесніка старшыні БАЖ Барыса Гарэцкага

    Праўленне Беларускай асацыяцыі журналістаў на сваім пасяджэнні 14 жніўня разгледзела сітуацыю вакол магчымых фактаў харасменту з боку намесніка старшыні БАЖ Барыса Гарэцкага. З інфармацыяй пра такія абвінавачанні да Праўлення звярнуўся сам Гарэцкі.
    14.08.2025

    Праўленне БАЖ прыняло рашэнне па справе намесніка старшыні БАЖ Барыса Гарэцкага

    23.12.2025
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.