• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    IPI: рэжым Лукашэнкі працягвае свае намаганні заглушыць усю незалежную журналістыку ў Беларусі

    Глабальная сетка Міжнароднага інстытута прэсы (IPI) асудзіла паскарэнне рэпрэсій супраць незалежных СМІ ў Беларусі пасля таго, як крыху больш чым за тыдзень яшчэ пяць журналістаў былі асуджаныя да пазбаўлення волі па палітычна матываваных абвінавачваннях.

    Асуджаныя беларускія журналісты. Калаж: БАЖ

    «Нядаўні прысуд пяці журналістам у Беларусі за вельмі кароткі прамежак часу служыць напамінам міжнароднай супольнасці, што рэжым Лукашэнкі працягвае свае намаганні заглушыць усю незалежную журналістыку ў Беларусі, утрымліваючы ў цяперашні час амаль 30 супрацоўнікаў СМІ за кратамі па палітычна матываваных абвінавачваннях», — сказаў дарадца IPI па пытаннях свабоды прэсы ва Усходняй Еўропе Караль Лучка.

    БАЖ нагадвае храналогию падзей. 26 лютага былых кіраўнікоў незалежнага рэгіянальнага выдання Intex-press Уладзіміра Янукевіча і Андрэя Пакаленку прызналі вінаватымі ў нібыта «здрадзе дзяржаве» і асудзілі на 14 і 12 гадоў калоніі. Сёння стала вядома, што па падобным абвінавачанні да 9 гадоў калоніі быў асуджаны журналіст Павел Дабравольскі. У гэтыя ж дні за супрацу з медыя на 3 гады асудзілі і вядомага музыку і радыёвядучакага Алега Хаменку. Таксама на 2 гады асудзілі журналістку Ціну Палынскую і яе дачку Маргарыту Рабіновіч.

    «Хоць у апошнія месяцы некаторыя са зняволеных змаглі пакінуць беларускія турмы ў выніку здзелак паміж адміністрацыяй Трампа і рэжымам Лукашэнкі, пераважная большасць усё яшчэ знаходзіцца ў турме па несправядлівых абвінавачваннях, дзе яны сутыкаюцца з неверагодным ціскам і дзе іх фізічная бяспека часта знаходзіцца пад пагрозай.

    IPI салідарны з гэтымі беларускімі журналістамі, заклікае да большай міжнароднай увагі да іх сітуацыі і патрабуе іх вызвалення.

    Міжнародная супольнасць таксама павінна працягваць уключаць журналістаў у свае намаганні па вызваленні палітычных зняволеных у Беларусі», — падкрэсліў дарадца IPI.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.