• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Анджэя Пачобута ўзнагародзілі прэміяй Анджэя Вайды

    Палітзняволенага журналіста Анджэя Пачобута ўзнагародзілі прэміяй Анджэя Вайды ў Кракаве. Яго дачка, Яна Почобут, прыняла ўзнагароду ад імя бацькі, піша kresy24.pl.

    Яна Пачобут (у цэнтры) падчас цырымоніі ўручэння прэміі. Фота: facebook.com / Sen­a­tRP

    Цырымонія ўручэння прэміі адбылася падчас адкрыцця Года Анджэя Вайды ў Кракаве. 

    Падчас цырымоніі арганізатары падкрэслілі ролю Вайды не толькі ў развіцці сусветнага кінематографа, але перадусім у фарміраванні маральных поглядаў.

    «Анджэй Вайда распавядаў аб універсальных праблемах. Сучасны свет, усё больш складаны і незразумелы, патрабуе тлумачэнняў, якія шукаў для нас Анджэй Вайда. Хай гэты год наблізіць нас да гэтага візіянера і падштурхне думаць сумленна і смела», — падкрэсліла спікерка Сената Малгожата Кідава-Блонска.

    Лаўрэатаў ушанавалі за працу ў духу грамадскай салідарнасці.  Акрамя Почобута, прэмію таксама атрымала былая першая ледзі, жонка 6‑га прэзідэнта Польшчы Леха Валенсы — Данута Валенса.

    Станіслаў Пачобут: Анджэй не можа здрадзіць сваім ідэалам, хаця кошт гэтага вельмі высокі

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.