• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Былая каманда Ціханоўскага перазапусціла сваё шоу на новым канале

    Вядучыя шоу «Вечаровы кефір» — Вольга Такарчук і Яўген Салянкоў.

    Былая каманда Сяргея Ціханоўскага адкрыла новы ютуб-канал. Ён называецца «Вечаровы кефір».

    «Вечаровы кефір» — незалежнае інфармацыйна-забаўляльнае шоу пра жыццё і падзеі ў Беларусі без прапаганды. Кожны тыдзень — навіны рэгіёнаў, сацыяльныя і культурныя тэмы, медыя і трэнды ў лёгкай, іранічнай форме. Вядоўцы: Вольга Такарчук і Яўген Салянкоў», — гаворыцца ў апісанні канала.

    Раней праграма «Вечаровы кефір» выходзіла на канале Сяргея Ціханоўскага, але, як распавядала «Люстэрку» Вольга Такарчук, канал фактычна спыніў сваю працу праз фінансы і канфлікт у камандзе з уладальнікам.

    Сяргей Ціханоўскі патлумачыў, што як такое блогерства яго цяпер не цікавіць. «Для дасягнення нашых мэт цяпер патрэбныя іншыя палітычныя інструменты», — сказаў ён.

    «YouTube-канал «Краіна для жыцця» існаваў па сваіх правілах, пакуль я быў у зняволенні. І, як вы разумееце, я не ўплываў на рэдакцыйную палітыку, кантэнт і стратэгію. Я падумаю, як выкарыстоўваць патэнцыял гэтага брэнда, але цяпер гэта не галоўнае», — патлумачыў ён.

    На канале Сяргея Ціханоўскага — 233 тысячы падпісчыкаў. На новым канале «Вечаровы кефір» — пакуль 202 падпісчыкі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці