У «экстрэмісцкі» спіс Мінінфарма ўключылі сайт Human Constanta і іншыя інтэрнэт-рэсурсы праваабарончай арганізацыі
27 лютага на сайце Міністэрства інфармацыі папоўнілі Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў

Паводле рашэння суда Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці ад 24 лютага 2026 года ў яго ўключылі інтэрнэт-сайт Human Constanta (ідэнтыфікатар https://www.humanconstanta.org ) — арганізацыі, якая займаецца абаронай правоў чалавека і прасоўваннем ведаў у гэтай галіне.
Разам з сайтам прызнаны «экстрэмісцкай» інфармацыйнай прадукцыяй:
- старонка Human Constanta у сацсетцы Facebook (ідэнтыфікатар https://www.facebook.com/HumanConstanta);
- старонка Human Constanta ў сацсетцы «ВКонтакте» (ідэнтыфікатар https://www.vk.com/humanconstanta);
- старонка Human Constanta ў сацсетцы Instagram (ідэнтыфікатар https://www.instagram.com/humanconstanta);
- старонка Human Constanta ў сацсетцы Х (ідэнтыфікатар https://www.х.com/HumanConstanta);
- Youtube-канал Human Constanta (ідэнтыфікатар https:/m.youtube.com/@/HumanConstantaTeam).
У адпаведнасці з рашэннем суда Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці ад 25 лютага 2026 года «экстрэмісцкім» прызнаны змест акаўнта «Беларусь | Без фильтров» у TikTok (ідэнтыфікатар https://www.tiktok.сom/@belarus_novosti).
Гэты інтэрнэт-рэсурс уключаны ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў ужо чацвёрты раз — паводле рашэнняў чатырох розных судоў. Прычым усе яны былі прынятыя на працягу лютага гэтага года. У акаўнце размяшчаюцца навіны Беларусі ад «Зеркала» — праекта часткі былой каманды партала TUT.BY, знішчанага ўладамі.
Другі раз цягам лютага ў «экстрэмісцкі» спіс Мінінфарма трапіў акаўнт belarus_about у Instagram (ідэнтыфікатар https://www.instagram.com/Belarus_about?igsh=MTVocGtoMnNuMWI2cg==). Прычым абодва разы паводле рашэнняў суда Ленінскага раёна Магілёва — ад 19 і ад 24 лютага 2026 года. Акаўнт мае ўсяго 57 публікацый – у асноўным пра пратэстныя падзеі 2020-га года, і падпісаныя на яго толькі 53 чалавекі.
@bajmedia