• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Турэмнае закуліссе прапаганды. Юрась Зянковіч расказаў, як з ім запісвалі «інтэрв’ю» у СІЗА

    Былы палітвязень Юрась Зянковіч расказаў у чарговым выпуску канала ТОК пра тое, як з ім запісвалі першае інтэрв’ю ў СІЗА КДБ.

    Па яго словах, у Мінск з магілёўскай турмы яго прывезлі ў верасні 2024-га. Там кіраўнік следчай групы падпалкоўнік Акуліч паведаміў яму пра пачатак «працэсу вызвалення», першай умовай для якога і мусілі стаць здымкі для прапаганды.

    Зянковіч расказаў, што следчы паставіў перад ім красамоўную задачу. Маўляў, гаварыць трэба максімальна проста, бо гэта павінна «зайсці бабульцы з вёскі і дзеду».

    «Дзед будзе глядзець асабіста. І калі яму гэта спадабаецца, то хутка вы будзеце вольныя».

    Па словам былога вязня, здымкі давялося адкласці на пэўны час з‑за таго, што ён выглядаў моцна схуднелым:

    — Следчы быў крышачку шакіраваны маім выглядам. Я сказаў, што не думаю, што гэта добрая ідэя мяне здымаць — таму што вы прайграеце прапагандысцкую кампанію проста па факце таго, як я з’яўлюся на экране.

    Праваабаронцы: «пакаяльныя відэа» — гэта адзін з відаў катаванняў

    Наступныя дні вязень адкормліваўся, як  пазней расказаў у адным з першых інтэрв’ю па вызваленні, за кошт іншых вязняў «амерыканкі». 

    У дзень здымак з ім размаўляў прапагандыст, аўтар «інтэрв’ю». Ён агучыў спіс таго, што Зянковіч мусіў сказаць на камнру. Фактычна, яму прапаноўвалася агаварыць сябе і калегаў па сфабрыкаванай справе:

    — У прыватнасці, было сказана пацвердзіць, што мы сапраўды рыхтавалі замах асабіста на Лукашэнку і ягоных дзяцей.

    Таксама ён мусіў агучыць, што фігуранты справы «сапраўды планавалі здзейсніць дзяржаўны пераварот».

    — Што мы такія подлыя, што хацелі, каб краіна пачала рухацца ў бок НАТА. І было сказана, што мы павінны агучыць, што толькі дзякуючы Лукашэнку Беларусь не патрапіла ў вайну.

    Нагадаем, што падобныя інтэрв’ю ў СІЗА КДБ былі запісаныя са зняволенымі супрацоўнікамі Радыё Свабода Ігарам Карнеем, Андрэем Кузнечыкам і Ігарам Лосікам. Яны былі апублікаваныя ў студзені гэтага года. Кузнечык неўзабаве выйшаў на волю, а ягоныя калегі засталіся за кратамі яшчэ на паўгода. 

    «Галоўны глядач – ЗША». Навошта прапаганда паказала зняволеных журналістаў «Свабоды»?

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці