• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Вакансія: Content & Community Manager у Фондзе BYSOL (дэдлайн — 16 лютага)

    BYSOL шукае супрацоўніка ў камунікацыйную групу. Con­tent & Com­mu­ni­ty Man­ag­er адказвае за штодзённую прысутнасць BYSOL у сацыяльных сетках і жывое ўзаемадзеянне з аўдыторыяй.

    Запрашаюць прафесіянала, які не баіцца зносін з аўдыторыяй, умее пісаць проста і па-чалавечы, працаваць паводле плана, падзяляе каштоўнасці салідарнасці і ўзаемадапамогі, місію BYSOL.

    Абавязкі:

    • стварэнне і публікацыя кантэнту ў сацыяльных сетках BYSOL, адаптацыя кантэнту пад розныя камунікацыйныя каналы;
    • вядзенне сторыс, інтэрактываў, апытанняў і іншых уцягваючых фарматаў;
    • распрацоўка і падтрымка фірмовага стылю сацыяльных сетак BYSOL;
    • праца з кам’юніці BYSOL у каментарах і асабістых паведамленнях у сацыяльных сетках (перанакіраванне карыстальнікаў на «Гарачую лінію» і профільныя службы пры неабходнасці);
    • базавы маніторынг рэакцыі аўдыторыі на публікацыі;
    • удзел у фарманні кантэнт-плана;
    • адаптацыя інфармацыйных нагодаў пад фарматы сацыяльных сетак.

    Умовы:

    • дыстанцыйная праца з магчымасцю наведвання рэгулярных афлайн-сустрэч;
    • поўны працоўны дзень;
    • выпрабавальны тэрмін — 3 месяцы;
    • заробак будзе ўзгоднены пасля праходжання сумоўя.

    Як падаць заяўку

    Дасылайце рэзюмэ, партфоліа і кароткі матывацыйны ліст на пошту manager@bysol.org з тэмай ліста «Вакансія Con­tent & Com­mu­ni­ty Man­ag­er» да 16 лютага 2026 года.

    Адбор будзе праходзіць у два этапы: першы этап — разгляд рэзюмэ і матывацыйных лістоў, другі этап — тэставае заданне. Арганізацыя запросіць на сумоўе абраных кандыдатаў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці