• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Дзе вучыць літоўскую мову ў Вільні?

    БАЖ сабраў актуальныя магчымасці па вывучэнні літоўскай мовы, а таксама іншую карысную інфармацыю па інтэграцыі і псіхалагічнай падтрымцы для эмігрантаў і рэпрэсаваных.

    Дзе вучыць літоўскую мову ў Вільні?

    Фота: GoVil­nius / by Andrius Alek­san­dravi­cius

    Самакіраванне Вільні

    Адказваючы на запыт па інтэграцыі замежнікаў, мэрыя запусціла адмысловы сайт. На ім прадстаўленыя дадатковыя магчымасці, у тым ліку:

    • Бясплатныя курсы дыстанцыйнага навучання. Пачатак запланаваны ўжо на красавік. Падпіска на абнаўленні тут.
    • Платныя заняткі ў школах Вільні, дыстанцыйнае навучанне і моўныя клубы. Рэгістрацыя.
    • Онлайн-інструмент для самастойнага вывучэння літоўскай на ўкраінскай мове. Спасылка на платформу.
    • Клубы літоўскай мовы (фармат Lan­guage Café). Замежнікі з падобным узроўнем валодання літоўскай рэгулярна збіраюцца для камунікацыі на разнастайныя тэмы, каб замацаваць і палепшыць свае веды. Пачатак запланаваны на восень 2026. Падпісацца на абнаўленні можна па спасылцы.
    • Сустрэчы з мясцовымі жыхарамі – праграма BEFRIEND. Магчымасць лепей пазнаёміцца з Вільняй, яе культурай, папрактыкавацца ў размове па-літоўску. Старт праграмы запланаваны на пачатак лета. Падпіска на абнаўленні.

    Групы па вывучэнні літоўскай, арганізаваныя мэрыяй Вільні, запоўненыя. На 160 месцаў падалося больш за 6000 асобаў. Па спасылцы можна падпісацца на абнаўленні пра будучыя курсы пры Універсітэце Вітаўтаса Вялікага. Новы набор распачнецца ў чэрвені, тады ж адновіцца форма падачы заявы.

    Са статыстыкі:

    Вільня – самы інтэрнацыянальны горад Літвы. 13% жыхароў складаюць замежнікі, з іх:

    • Каля 25.000 – грамадзяне Беларусі;
    • Каля 20.000 – грамадзяне Украіны;
    • Каля 8.000 – грамадзяне Расеі.

    Арганізацыя Caritas

    • Размоўны клуб літоўскай мовы. Праходзіць штопанядзелак a 18:00 па адрасе Kalvar­i­jų g. 39. Папярэдняя рэгістрацыя не патрэбная.
    • Цэнтр інтэграцыі замежнікаў арганізацыі Car­i­tas пры Віленскай архіепархіі сумесна з самакіраваннем Віленскага раёна запрашае на бясплатныя моўныя курсы. Але падавацца могуць толькі тыя замежнікі, якія маюць задэклараванае месца жыхарства ў Віленскім раёне. Спасылка на анкету.

    Фінансавая падтрымка моўных курсаў для былых палітзняволеных і рэпрэсаваных

    Еўрапейскі Саюз у рамках праграмы EU4Belarus – SALT (Sup­port for Advanced Learn­ing and Train­ing) абвяшчае запуск праграмы падтрымкі для тых, хто пацярпеў ад палітычных пераследаў і страціў крыніцу даходу і магчымасць атрымання адукацыі. У межах праграмы магчымае пакрыццё прафесійнай адукацыі, у тым ліку афіцыйных моўных курсаў. Дэдлайн падачы заявак гэтага раўнда – 31 траўня 2026 г. Умовы ўдзелу і іншыя падрабязнасці.

    ІОМ Літва

    Арганізацыя міграцыі сабрала спіс устаноў, якія ладзяць курсы літоўскай мовы на платнай аснове.

    Іншыя магчымасці

    Сёлета Віленскі муніцыпалітэт разгортвае трохгадовы праект, скіраваны на пашырэнне інклюзіі замежнікаў з краін не ЕС. Праект уключае аказанне паслуг па ахове псіхічнага здароўя і псіхалагічнай падтрымцы, уступныя сацыяльна-культурныя трэнінгі, інфармацыйныя, кансультацыйныя мерапрыемствы з мэтай павышаць прававую, фінансавую і кібербяспечную пісьменнасць, а таксама прасоўваць валанцёрскія і ментарскія ініцыятывы, фарміраваць пазітыўнае грамадскае стаўленне. Асаблівая ўвага надаецца асобам, якія прыбылі з краін, пацярпелых ад вайны або аўтарытарных рэжымаў, якія сутыкаюцца з псіхалагічнай нагрузкай, эмацыйнай траўмай або адсутнасцю даверу да інстытутаў. Сачыць за навінамі праграмы можна тут.

    Па-ранейшаму даступная бясплатная псіхічная і псіхатэрапеўтычная дапамога грамадзянам Беларусі ў Віленскім цэнтры псіхічнага здароўя па адрасе вул. Vasaros, 5, корпус 4 (цэнтр псіхатраўматалогіі). Спецыялісты з Украіны і Беларусі кансультуюць дзяцей і дарослых.  Час працы: I–III 11.00–19.00; IV–V 8.00–16.00. Кантакты: +370 672 02 735, CPT@vasaros.lt. Сайт: https://www.vasaros.lt/psichotraumatologijos-centras/

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.