• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Гранты на трансгранічныя журналісцкія расследаванні ў Еўропе (наступны дэдлайн — 19 сакавіка)

    Journalismfund.eu аб’яўляе чарговы прыём заявак на гранты ў сферы трансгранічных журналісцкіх расследаванняў для каманд, у якія ўваходзяць прафесійныя журналісты як мінімум з дзвюх розных краін Еўропы.

    Гэтая праграма еўрапейскіх трансгранічных грантаў працуе з 2009 года. Яна падтрымлівае трансгранічныя каманды прафесійных журналістаў і/або інфармацыйных выданняў, якія маюць добрыя ідэі для трансгранічных расследаванняў і даследаванняў па еўрапейскіх тэмах. Гісторыі павінны быць актуальнымі для еўрапейскіх мэтавых груп.

    Падаваць заяўкі могуць трансгранічныя каманды з як мінімум двух прафесійных журналістаў і/або незалежных навінавых агенцтваў як мінімум з дзвюх розных краін Еўропы. 

    Jour­nal­ism­fund Europe падтрымлівае выдаткі, звязаныя з журналісцкімі даследаваннямі для розных медыяфарматаў, якія немагчыма было б пакрыць без грантавай падтрымкі. У тым ліку паездкі, пераклад, доступ да платных баз даных або проста час для даследавання. Акрамя заявак на фінансаванне, каманды могуць таксама падаць заяўку на атрыманне падтрымкі ад кансультанта праекта і супрацоўніцтва з экспертам для ўзбагачэння свайго даследавання.

    На дадзены раунд заявак закладзены бюджэт у 280 000 еўра.

    Дэдлайн чарговага раўнду — 19 сакавіка 2026 года, 13:00 па цэнтральнаеўрапейскім часе.

    ПАДРАБЯЗНАСЦІ І РЭГІСТРАЦЫЯ

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.