• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Экадом» шукае PR-менеджар_ку (дэдлайн — 25 сакавіка)

    Арганізацыя «Экадом» абвясціла вакансію PR-менеджара / PR-менеджаркі.

    Абавязкі:

    • перагляд/адаптацыя да сучасных умоваў і рэалізацыя камунікацыйнай стратэгіі «Экадома», пры неабходнасці стварэння новай PR-стратэгіі «Экадома», аналіз эфектыўнасці яе рэалізацыі; 
    • распрацоўка і каардынацыя інфармацыйных кампаній у рамках праектаў;
    • падрыхтоўка прэс-рэлізаў, распаўсюд інфармацыі па стратэгічных тэмах «Экадома»;
    • напісанне/размяшчэнне артыкулаў на сайце «Экадома»;
    • генерацыя ідэй і фарматаў па супрацы з інфлуэнсер_камі, партнерскімі арганізацыямі і ініцыятывамі;
    • падтрыманне і кантроль візуальнай і камунікацыйнай ідэнтычнасці «Экадома»;
    • удзел у распрацоўцы штотыднёвага кантэнт-плана для сацыяльных сетак арганізацыі (разам з smm-спецыялісткай);
    • штомесячны маніторынг і аналіз узгадванняў «Экадома» ў СМІ і сацыяльных сетках, рэагаванне на інфармацыйныя нагоды;
    • падрыхтоўка штогадовых справаздач пра дзейнасць «Экадома».

    Патрабаванні:

    • досвед працы ў сферы камунікацый, PR, SMM не менш за 2 гады;
    • разуменне прынцыпаў стратэгічных камунікацый і працы з рознымі аўдыторыямі;
    • выдатныя пісьмовыя і вусныя камунікатыўныя навыкі на беларускай і рускай мовах;
    • навыкі планавання, каардынацыі і працы з некалькімі задачамі адначасова, досвед у кіраванні невялікай камандай (пазіцыя прадугледжвае супрацу з smm-спецыялісткай, а таксама час ад часу з падрадчыкамі);
    • базавыя навыкі аналізу эфектыўнасці камунікацый (SMM, PR, ахопы);
    • высокі ўзровень самаарганізацыі і адказнасці;
    • досвед працы з Word­Press, Google Ana­lyt­ics, Can­va, Fig­ma, Google Docs, Zoom або гатоўнасць навучыцца;
    • веданне англійскай мовы на працоўным узроўні (вусна і пісьмова) з’яўляецца перавагай.

    Умовы:

    • праца на 0,65 стаўкі (да 26 гадзін на тыдзень);
    • сэрвісны кантракт з літоўскай арганізацыяй;
    • старт працы з 1 красавіка 2026; 
    • заробак 1000 EUR брута з магчымасцю павялічэння занятасці ў залежнасці ад роста колькасці праектаў;
    • выпрабавальны тэрмін 1 месяц.

    Калі вы зацікаўленыя ў пазіцыі, дасылайце, калі ласка, CV і матывацыйны ліст да 25 сакавіка 2026 года ўключна на адрас ecohome.by@gmail.com з тэмай ліста “Вакансія_PR”.

    Увага! Пазіцыя прадугледжвае публічнасць, а арганізацыя «Экадом» прызнаная экстрэмісцкім фармаваннем у Беларусі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.