• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Прэс-клуб Беларусь і Deutsche Welle Akademie шукаюць ментараў (дэдлайн — 2 сакавіка)

    Прэс-клуб Беларусь сумесна з Deutsche Welle Akademie аб’яўляе набор ментараў для падтрымкі беларускіх журналістаў у выгнанні. Калі ў вас ёсць медыякампетэнцыі і жаданне дапамагчы, гэта ваш шанец стаць часткай значнага праекту.

    Дэдлайн падачы заявак: 2 сакавіка

    Праграма Space for Free­dom фінансуецца Федэральным міністэрствам замежных спраў Германіі ў рамках Ініцыятывы Ханны Арэндт і прапануе прафесійную падтрымку беларускім журналістам, якія працуюць над сваімі праектамі за мяжой.

    Прыярытэтныя напрамкі:

    • аўдыёпрадакшн;
    • відэапрадакшн;
    • дістрыбуцыя;
    • SMM і пераўпакоўка;
    • сторытэлінг;
    • дата-журналістыка;
    • расследавальніцкая журналістыка.

    Кожны ментар будзе курыраваць адзін або некалькі праектаў. Чаканы час працы над адным праектам складае 10 працоўных дзён ці 80 гадзін.

    Як падаць заяўку: дасылайце свае прапановы на  email spaceforfreedom@solidarityby.eu. У лісце пазначце:

    • тэма ліста: «Space for Free­dom. Ментарства»;
    • чаканае ўзнагароджанне за дзень ці гадзіну працы;
    • прафесійнае рэзюмэ;
    • напрамак, з якім вы б хацелі працаваць.

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Будзь журналістам новага пакалення! «Журфак па суботах» абвяшчае новы набор

    «Журфак па суботах» — гэта афлайн-навучанне па адзінай праграме ў Вільнюсе ці ў Варшаве для беларусаў і беларусак, якія хочуць пачаць або развіваць кар’еру ў журналістыцы.
    14.09.2026
    Навіны

    Канферэнцыя «Беларускія медыя: якасць, давер, стандарты» і цырымонія ўзнагароджання «Вольнага слова» пройдуць у верасні. РЭГІСТРАЦЫЯ

    04.09.2026
    Акцэнты

    Гайд па малавядомых магчымасцях ChatGPT, Gemini і Claude

    Большасць людзей карыстаецца Chat­G­PT, Gem­i­ni і Claude як звычайным пошукавіком: пытанне, адказ, закрылі акно. Але ў кожным з гэтых трох сэрвісаў ужо даўно ёсць функцыі, якія эканомяць гадзіны працы, але пра якія многія не ведаюць. Аўтар канала пра выкарыстанне штучнага інтэлекта для працы і паўсядзённых спраў «AI на практыцы» распавядае пра такія функцыі.
    03.08.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.