«Трыбуна» адкрывае вакансію стваральніка спартыўных міні-гісторый
Беларуская асацыяцыя журналістаў
Спартовае выданне «Трыбуна» запрашае да супрацы аўтараў на вакансію «Стваральнік спартыўных міні-гісторый». Магчымая поўная або частковая занятасць, а таксама праца над асобнымі матэрыяламі на ўмовах ганарару. Кандыдаты павінны знаходзіцца па-за межамі Беларусі.

Задача:
- шукаць невідавочныя сюжэты пра беларускі спорт і раскрываць іх праз невялікія гісторыі на Tribuna.com. Аб’ектам інтарэсу могуць быць нетыповыя падзеі ў матчах, незвычайныя персанажы, курʼёзы, свецкае жыццё.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- цікавіцца беларускім спортам і добра ў ім арыентавацца, ведаць кантэкст;
- калі вы пакуль не вельмі ў тэме беларускага спорту, то чакаюць гатоўнасць прыкласці сур’ёзныя высілкі, каб гэта выправіць;
- добрае валодаць беларускай і/або рускай мовамі;
- жаданне паспрабаваць сябе ў журналістыцы, калі вы не ўпэўнены, што гатовы адразу брацца за вялікія гісторыі;
- знаходзіцца за мяжой, бо ў Беларусі медыя прызнанае экстрэмісцкім фармаваннем.
Каб адгукнуцца на вакансію, дасылайце рэзюмэ на by.jobs@tribuna.com
ПАДРАБЯЗНАСЦІ І ПРЫКЛАДЫ ГІСТОРЫЙ
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
@bajmedia
Больш матэрыялаў