• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Мінінфарм рэкамендуе беларусам адмовіцца ад Youtube

    Пасля блакіроўкі некалькіх каналаў беларускіх дзяржСМІ відэахостынгам YouTube Міністэрства інфармацыі распаўсюдзіла адмысловую заяву. У ёй гаворыцца пра «грубейшае праяўленне цэнзуры» і «інфармацыйную сегерацыю».

    Мінінфарм рэкамендуе беларусам адмовіцца ад Youtube

    Міністэрства інфармацыі Беларусі. Фота: president.gov.by

    Нагадаем, у панядзелак, 14 верасня, YouTube заблакаваў некалькі каналаў дзяржаўных СМІ — Radio Kul­tura BY, «Радыё Сталіца», «Першы канал беларускага радыё», «Беларусь-РТР», а таксама праекты СТВ.

    Блакаванне ютуб-каналу СТВ адбылося наўпрост падчас жывога эфіру прапагандысцкага ток-шоў «По существу», прысвечанага Дню народнага адзінства.

    Вясной сэрвіс выдаліў канал БелТА, а таксама каналы СТВ і АНТ.

    Міністэрства інфармацыі Беларусі абурылася такімі дзеяннямі платформы і адзначыла, што «расцэньвае чарговае блакаванне відэахостынгам YouTube культурных, забаўляльных і грамадска-палітычных каналаў беларускіх СМІ як грубейшае праяўленне цэнзуры паводле нацыянальнай прыкметы і інфармацыйнай сегрэгацыі».

    Ведамства «настойліва рэкамендуе грамадзянам Беларусі ў далейшым аддаваць перавагу іншым, у першую чаргу нацыянальным відэаплатформам, якія не практыкуюць у сваёй працы падобныя дыскрымінацыйныя падыходы».

    Са свайго боку, Мінінфарм абвясціў тысячы інфармацыйных рэсурсаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі», у тым ліку і платформы беларускіх незалежных медыяў. Усе яны заблакаваныя на тэрыторыі Беларусі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.