«Трыбуна» шукае кіраўніка аддзелу SEO-аптымізацыі
Спартовае медыя «Трыбуна» адкрывае вакансію Off-Page SEO Head / Linkbuilding Lead.

Шукаюць не проста лінкбілдэра, а архітэктара знешняга аўтарытэту праектаў Tribuna.com. Задача — зрабіць так, каб на «Трыбуну» спасылаліся самыя траставыя спартыўныя рэсурсы свету, медыя і іншыя сайты.
Абавязкі:
- Распрацоўка стратэгіі: стварэнне і рэалізацыя Off-page стратэгіі «ў доўгую» (не проста спасылкі, а пабудова спасылкавага профілю, які немагчыма скапіяваць).
- Упраўленне рэсурсамі: размеркаванне бюджэту; кіраванне лінкбілдынг-камандай і ўцягванне рэдакцыйных каманд, а таксама маркетынгу і партнёрстваў.
- Эксперыменты: укараненне нестандартных механік (Digital PR, Link Baiting, стварэнне віральных інфаповадаў).
- Аналітыка: ацэнка эфектыўнасці кожнай кампаніі не ў «штуках», а ў росце DR, Траст і пазіцый па мэтавым кластарам.
Патрабаванні:
- Паспяховыя кейсы ў канкурэнтных нішах.
- Аналітычны склад розуму.
- Скілы перагаворшчыка.
- Менеджэрскія скілы: трэба будзе працаваць як са сваёй камандай, так і будаваць узаемадзеянне з іншымі камандамі ўнутры праектаў «Трыбуны».
Умовы:
- Сумеснае абмеркаванне выніковага памеру кампенсацыі.
- Па жаданні можна працаваць дыстанцыйна.
- Адпачынак 24 дні і гнуткі падыход да бальнічных.
- Удзел у канферэнцыях і пашырэнне нетворкінга.
- Магчымасць грунтоўна прапампаваць свае веды і адразу прымяніць іх на практыцы для вялікай аўдыторыі.
Рэзюмэ дасылайце па [email protected] з тэмай «Off-Page SEO Head / Linkbuilding Lead».
У суправаджальным лісце напішыце прыклад самага складанага ці самага крутога рэсурсу, з якога вам удалося атрымаць спасылку, і чаму вы гэтым ганарыцеся.
Падрабязней пра вакансію
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
@bajmedia
Больш матэрыялаў