Міжнародны інстытут прэсы шукае рэдактара (дэдлайн — 1 траўня)
Беларуская асацыяцыя журналістаў
The International Press Institute (IPI) шукае Press freedom editor/editorial lead — чалавека, які дапаможа павысіць бачнасць і ўплыў працы арганізацыі.

Асноўныя абавязкі:
- рэдагаваць камунікацыйныя і адвакацыйныя матэрыялы;
- кантраляваць працу сайта і сацсетак;
- распрацоўваць і ажыццяўляць камунікацыйную стратэгію.
Патрабаванні:
- досвед працы ў сферы рэдагавання мінімум 5–8 гадоў;
- навыкі стварэння і развіцця камунікацыйных стратэгій;
- досвед працы з сайтам і сацсеткамі;
- выдатная англійская мова.
Умовы:
- поўная занятасць;
- праца ў Аўстрыі (можна працаваць аддалена);
- 25 дзён аплатнага адпачынку на год;
- магчымасць прафесійнага развіцця і кар’ернага росту.
Заяўку можна дасылаць на адрас hr@ipi.media
Дэдлайн — 1 траўня 2026 года, 23:59 па цэнтральнаеўрапейскім часе.
Больш інфармацыі пра вакансію — ПА СПАСЫЛЦЫ
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
@bajmedia
Больш матэрыялаў