• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Новы курс у межах «Акадэміі Першых» (да 14 траўня)

    Новы курс у межах “Акадэміі Першых” ад Беларускага нацыянальнага моладзевага савета “РАДА” дапаможа дапаможа пераўтвараць ідэі ў жыццяздольныя праекты, планаваць сваю дзейнасць ва ўмовах пастаянных зменаў і крызісаў, а таксама рыхтаваць справаздачы праектаў.

    У выніку вы зможаце лепш разумець свае мэты і прыярытэты, а таксама навучыцеся выкарыстоўваць розныя інструменты і тэхнікі кіравання праектамі, каб эфектыўна дасягаць гэтых мэтаў.

    Пра што курс

    • што такое праект, жыццёвы цыкл праекту і якая ягоная логіка дызайну

    • як пераўтвараць ідэі ў жыццяздольныя праекты, распрацоўваць іх і выкладаць ў форме праектных заявак

    • як планаваць сваю дзейнасць ва ўмовах пастаянных зменаў і крызісаў

    • якім чынам фармуляваць доўгатэрміновыя мэты дзейнасці і прыярытэты арганізацыі/ініцыятывы

    • як маніторыць і ацэньваць эфектыўнасць сваёй дзейнасці і рыхтаваць справаздачы праектаў

    Фармат курса

    Вас чакае 8 заняткаў з экспертамі_камі. Гэта не лекцыі – падчас сустрэч мы будзем рабіць практыкаванні, абменівацца ідэямі і дыскутаваць. Каб курс быў сапраўды карысным, важна актыўна ўдзельнічаць і не прапускаць заняткі. Калі ласка, ацаніце сваі магчымасці па часе і высілках, якія вы гатовыя ўкласці ў навучанне.

    Усі заяўкі праходзяць сур’ёзную верыфікацыю, каб вы маглі разлічваць на бяспечную анлайн-прастору, дзе можна выкарыстоўваць камеры і мікрафон, знаёміцца, выказваць свае думкі.

    Расклад курса

    Заняткі будуць праходзіць штосераду ў 18:30 па Менску. Прыкладны час адной сустрэчы – паўтары-дзве гадзіны.

    24.05 – Знаёмства. Праграма курса. Збор чаканняў і патрэбаў удзельнікаў_ніц.
    Што такое планаванне і з якіх элементаў яно складаецца.
    31.05 – Узроўні планавання ў некамерцыйных арганізацыях/ініцыятывах.
    Вызначэнне місіі, стратэгічнае планаванне. Мэты і задачы, узроўні вынікаў дзейнасці некамерцыйных арганізацый/ініцыятываў

    07.06 – Асаблівасці планавання ва ўмовах нявызначанасці і пастаянных зменаў. Ацэнка рызыкаў.

    14.06 – Што такое праект. Жыццёвы цыкл і логіка дызайну праекта.
    Праблемная сітуацыя, на вырашэнне якой накіраваны праект.

    21.06 – Мэтавыя групы праекта. Мэта, задачы, узроўні вынікаў. Распрацоўка плана дзейнасці.

    28.06 – Бюджэт праекта. Устойлівасць і партнёрства ў праектах.

    05.07 – Мэнэджмент, арыентаваны на вынік. Маніторынг і ацэнка эфектыўнасці праектаў.

    12.07 Падрыхтоўка справаздач. Падсумаванне вынікаў курса.


    Дэдлайн падачы заяўкі – 14 траўня ўключна.

    Рэгістрацыя па спасылцы:

    Адказ пра ўдзел у курсе арганізатары_кі дашлюць не пазней за 17 траўня.  

    Па ўсіх пытаннях смела пішыце на study.help@rada.fm.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как взламывают аккаунты в Telegram, Signal и Proton

    Sig­nal и Pro­ton: эти сервисы кажутся максимально защищенными. Когда ваша работа завязана на эти сервисы, создается ощущение, что вы уже «в домике». К сожалению, это не так, скорее даже наоборот: именно в Sig­nal и Pro­ton  хакеры взламывают журналистов и активистов.
    09.06.2025
    Акцэнты

    Что важно знать о сторис в Telegram

    В этой статье рассказывается о безопасности сторис в Telegram: где сохраняются, как почистить, как смотреть анонимно и скрывать чужие «Истории» для своего аккаунта.
    04.02.2025
    Акцэнты

    Telegram хранит данные о бывших подписках, их могут получить силовики. Как себя защитить?

    При экспорте данных аккаунта Telegram мессенджер показывает в том числе каналы и группы, из которых пользователь уже вышел. На это обратил внимание канал «П‑Телеграм и кибербезопасность», который принадлежит «Киберпартизанам». «Зеркало» показывает, как это работает, и рассказывает, как позаботиться о своей безопасности.
    03.12.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці