• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Ostkurs 2026: Летняя акадэмія для журналістаў з Цэнтральнай і Усходняй Еўропы (дэдлайн — 15 лютага)

    Інстытут журналісцкай адукацыі (IFP) прапануе трохтыднёвую летнюю акадэмію ў Мюнхене. Запрашаюць маладых журналістаў з Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, якія валодаюць нямецкай мовай.

    Дзе: Мюнхен, Германія.

    Калі: з 5 па 24 ліпеня 2026 года.

    Праграма «Усходні курс 2026» уключае класічныя журналісцкія жанры, такія як навінавыя рэпартажы, інтэрв’ю, тэматычныя артыкулы, а таксама фактчэкінг і мабільную журналістыку. Трэці тыдзень семінара будзе прысвечаны практычнай падрыхтоўцы да інтэрв’ю ў тэлестудыі.

    Патрабаванні да ўдзельнікаў:

    • праца на поўны або няпоўны працоўны дзень у прэсе, на радыё, тэлебачанні або ў інтэрнэт-СМІ,
    • узрост ад 19 да 32 гадоў,
    • валоданне нямецкай мовай як у вуснай, так і ў пісьмовай форме,
    • станоўчае стаўленне да дэмакратычных, гуманістычных і рэлігійных каштоўнасцей.

    Кошт удзелу, які ўключае пражыванне, харчаванне і трохтыднёвы навучальны курс, складае 

    • 160 еўра для ўдзельнікаў з краін-членаў ЕС;
    • 130 еўра для ўдзельнікаў з краін, якія не ўваходзяць у ЕС
      (паводле месца жыхарства на пачатак семінара). 

    Для пакрыцця фактычных выдаткаў на праезд можа быць выплачана дапамога (максімум да 350 еўра).

    Дэдлайн падачы заявак — 15 лютага 2026 года.

    ПАДРАБЯЗНАСЦІ І РЭГІСТРАЦЫЯ

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці