«Позірк» шукае SMM-рэдактара (дэдлайн — 1 сакавіка)
Беларуская асацыяцыя журналістаў
Незалежнае інфармагенцтва «Позірк» адкрыла вакансію SMM-рэдактара. Шукаюць чалавека, які знаходзіцца па-за межамі Беларусі і гатовы з’яўляцца ў кадры.

Абавязкі:
- пераўпакоўка матэрыялаў з сайта;
- стварэнне кантэнту для розных платформаў (тэксты, ілюстрацыі, відэа, стварэнне сцэнароў, запіс кароткіх відэа);
- узаемадзеянне з аўдыторыяй, мадэрацыя каментароў.
Патрабаванні:
- пісьменнасць;
- добрае веданне беларускай і рускай моў;
- разуменне беларускага навіннага парадку дня;
- аператыўнасць;
- навыкі працы з фота- і відэарэдактарамі, гатоўнасць быць у кадры.
Умовы:
- праца на поўную занятасць, па зменах;
- канкурэтны па галіне заробак;
- канкрэтныя і зразумелыя патрабаванні.
На жаль, рэдакцыя не можа прапанаваць вакансію тым, хто знаходзіцца ў Беларусі.
Дасылайце рэзюмэ на pozirk@pozirk.online з тэмай «SMM-рэдактар».
Дэдлайн — 1 сакавіка 2026 года.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
@bajmedia
Больш матэрыялаў