• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Стыпендыя ад Цэнтра новых ідэй для маладых даследчыкаў і даследчыц (дэдлайн — 10 сакавіка)

    Цэнтр новых ідэй абвясціў прыём заявак на Vitali Sil­it­s­ki Fel­low­ship 2026.

    Гэта двухмесячная стыпендыяльная праграма для беларускіх даследчыкаў і даследчыц, якія працуюць з палітычнымі, сацыяльнымі і эканамічнымі дадзенымі пра Беларусь і гатовыя развіваць ідэі выбітнага беларускага палітолага Віталя Сіліцкага.

    У межах fel­low­ship вы зможаце:

    • Рэалізаваць уласны даследчы праект.
    • Вучыцца ў спікераў і спікерак з Stan­ford Uni­ver­si­ty і King’s Col­lege Lon­don.
    • Патрэніравацца ў публічным пітчынгу.
    • Прайсці стажыроўку ў даследчай камандзе Цэнтра новых ідэй.
    • Атрымаць стыпендыю да 2000 € (брута).
    • Апублікаваць выніковы матэрыял на сайце ЦНІ.

    Хто можа ўдзельнічаць

    • Беларус ці беларуска да 35 гадоў.
    • Прафесіянал ці прафесіяналка з акадэмічнай сферы, бізнесу, грамадзянскай супольнасці, медыяў.
    • Жывяце ў ЕС ці ў краінах Усходняга партнёрства, маеце доступ да рынку працы і банкаўскі рахунак.
    • Валодаеце англійскай мовай на ўзроўні: разумею, магу дыскутаваць.
    • Не ўваходзілі ў пастаянную каманду Цэнтра новых ідэй.
    • Гатовы прыняць удзел у афлайн-частцы ў Варшаве 26–29 сакавіка 2026 года (лагістычныя выдаткі пакрываюць арганізатары).
    • Адкрыты да праходжання 2‑месячнай анлайн-стажыроўкі ў ЦНІ.
    • Гатовы падрыхтаваць аналітычны артыкул (да 2000 слоў) для публікацыі на сайце ЦНІ да 6 чэрвеня 2026 года.

    Для ўдзелу неабходна падаць:

    • Кароткі пітч даследчай ідэі з апісаннем ключавых пытанняў і метадаў даследавання.
    • CV на англійскай мове.
    • Спіс найважнейшых публікацый.
    • Матывацыйны ліст.

    Дэдлайн падачы заявак — 10 сакавіка 2026 года, 23:59 (па Мінску).

    ПАДРАБЯЗНАСЦІ І РЭГІСТРАЦЫЯ

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.