Стыпендыя Rest & Resilience ў Берліне (дэдлайн — 15 студзеня)
Беларуская асацыяцыя журналістаў
Журналісты з краінаў з абмежаванай свабодай прэсы і інфармацыі могуць правесці 6 месяцаў у рэзідэнцыі ў Германіі.

Фота: Thomas Wolf, www.foto-tw.de
Стыпендыя Rest & Resilience («Адпачынак і ўстойлівасць») — гэта праграма фонду Taz Panter, якая рэалізуецца ў супрацоўніцтве з RSF і штодзённай газетай TAZ.
Запрашаюць журналістаў з досведам у прафесіі і веданнем англійскай мовы на шасцімесячную рэзідэнцыю. Падчас знаходжання ў Берліне ўдзельнікі змогуць адпачыць ад сваіх штодзённых абавязкаў, аднавіцца пасля цяжкіх умоў працы і пашырыць свой асабісты і прафесійны кругагляд.
Запланаваны перыяд стыпендыі — з 1 мая па 31 кастрычніка 2026 года.
Праграма пакрывае настуаныя выдаткі:
- Візы і выдаткі на праезд.
- Кватэра ў Берліне.
- Медыцынская страхоўка на паўгода знаходжання ў Берліне.
- Штомесячны бюджэт для пакрыцця выдаткаў на пражыванне на кожны з шасці месяцаў.
- Псіхалагічная падтрымка.
- Семінары (напрыклад, навучанне лічбавай бяспецы, кіраванню стрэсам).
- Магчымасці асабістага і прафесійнага развіцця.
Дэдлайн падачы заяўкі: 15 студзеня 2026 года.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
@bajmedia
Больш матэрыялаў