• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    The New York Times шукае карэспандэнта

    The New York Times шукае карэспандэнта, які будзе асвятляць навіны ў Расіі і шырэй у рэгіёне у тым ліку ў Беларусі, краінах Цэнтральнай Азіі і Каўказу. Трэба працаваць з офісу ў Берліне.

    Неабходна рыхтаваць навіны, аналітычныя матэрыялы і вялікія рэпартажы, шукаць і распрацоўваць эксклюзіўныя тэмы, будаваць сетку крыніц; супрацоўнічаць з міжнароднай рэдакцыйнай камандай.

    Патрабаванні:

    • свабоднае валоданне ангельскай мовай;
    • руская мова (пажадана);
    • досвед працы ў міжнароднай навінавай агранізацыі;
    • добрыя навыкі рэпартажу і пісьма;
    • знаёмства з асноўнымі медыямі регіёна і актуальныя веды адпаведных крыніц.

    Умовы:

    • поўны працоўны дзень;
    • праца ў берлінскім офісе (гнуткі фармат).

    Падрабязнасці пра вакансію і форма заяўкі ПА СПАСЫЛЦЫ

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.