«Трыбуна» аб’яўляе дзьве вакансіі рэдактараў iGaming-медыя
Беларуская асацыяцыя журналістаў
Tribuna.com плануе запуск новых тыпаў кантэнту і сэрвісаў як для карыстальнікаў, так і для бізнэсу. У сувязі з гэтым шукае рэдактараў, якім блізкая тэма iGaming.

Вакансія рэдактара iGaming-медыя на англійскай мове
Што трэба будзе рабіць:
- маніторынг навін iGaming-тэматыкі, выбар галоўных, іх адаптацыя, пашырэнне і публікацыя;
- генерацыя тэм і стварэнне тэкстаў розных жанраў: аналітыка, агляды, інтэрв’ю;
- пруфрыдынг чужых тэкстаў, а таксама іншая рэдактарская праца.
Вакансія рэдактара iGaming-раздзелу на нямецкай мове
Што трэба будзе рабіць:
- маніторынг навін iGaming-тэматыкі, выбар галоўных, іх адаптацыя і публікацыя;
- маніторынг ставачных трэндаў, праца са статыстыкай;
- напісанне прагнозаў на футбольныя матчы, аглядаў прапаноў асобных брэндаў;
- SEO-капірайтынгу па зададзенай структуры і ключавых словах;
- пруфрыдынг чужых тэкстаў, а таксама праца з іншымі тыпамі бэтынгавага кантэнту.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
@bajmedia
Больш матэрыялаў