Варкшоп «Як перастаць штампаваць і пачаць ствараць новае» (20 лістапада)
Праваабарончая арганізацыя «Журналісты за талерантнасць» запрашае на бясплатны варкшоп пра крэатыўнасць і генераванне ідэй.

Прынята лічыць, што крэатыўнасць — гэта пра хаос і выпадковае натхненне. Але што, калі ёсць структураваны працэс стварэння ідэяў, якім можа карыстацца кожны – не толькі «творцы»?
На варкшопе «Як перастаць штампаваць і пачаць ствараць новае» удзельнікі і ўдзельніцы паглыбяцца ў два працоўныя падыходы да генерацыі ідэй — CRAFT і латэральнае мысленне. Атрымаюць інструменты, якія дапамогуць прыдумваць свежыя, нечаканыя і арыгінальныя ідэі ў любы момант – нават калі натхнення няма.
Калі: 20 лістапада 2025 года, 17:00 Варшава, 18:00 Вільня, 19:00 Мінск.
Будзе карысна: Тым, хто працуе з ідэямі: спецыяліст_кам па камунікацыях, журналіст_кам, дызайнер_кам, медыяменеджар_кам — усім, хто стварае новыя падыходы і фарматы.
Дэдлайн рэгістрацыі: 20 лістапада, 10:00 па Варшаве, 11:00 па Вільні, 12:00 па Мінску.
У дзень вэбінара зарэгістраваныя ўдзельнікі і ўдзельніцы атрымаюць запрашэнне і спасылку на e‑mail, пазначаны ў анкеце.
Працоўныя мовы: беларуская і руская.
Пытанні можна дасылаць на пошту: community@j4t.info
@bajmedia