Вэбінар «Як абараніць свае правы дыстанцыйна ў выпадку крымінальнага пераследу ў Беларусі» (14 лютага)
Беларуская асацыяцыя журналістаў
Free Belarus Center запрашае на бясплатную анлайн-сустрэчу з юрысткамі FBC на тэму: «Як абараніць свае правы дыстанцыйна ў выпадку крымінальнага пераследу ў Беларусі».

Тэмы:
- што рабіць, калі сваяка выклікалі на допыт, як яму дапамагчы і знайсці адваката;
- ператрус або агляд у сваякоў, у чым розніца і што рабіць;
- узбудзілі спецыяльную вытворчасць? як абараніць дыстанцыйна свае правы;
- як даведацца, ці ўзбуджана справа ў Беларусі ў дачыненні да вас.
Сустрэчу правядуць эксперткі па прававых пытаннях Free Belarus Center, адвакаткі з вялікім досведам вядзення крымінальных спраў у Беларусі.
Вы зможаце задаць пытанні юрысткам.
Дзе: анлайн.
Калі: 14 лютага 2026 года ў 18:00 па польскім часе.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
@bajmedia
Больш матэрыялаў