• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Медыяпраект KYKY можа закрыцца з‑за праблем з фінансаваннем

    З 1 студзеня 2026 года рэдакцыя вядомага беларускага выдання прыпыніла працу. KYKY просіць падтрымкі.

    Медыяпраект KYKY можа закрыцца з-за праблем з фінансаваннем

    Выява зроблена БАЖ з дапамогай Chat­G­PT

    «Яшчэ ў снежні ў нас скончыліся грошы на працу. Мы выграбалі апошняе, зацягвалі паясы, але не гублялі надзеі працягваць рабіць тое, што вельмі любім. Без жартаў — наша праца нам вельмі дарагая, як і наша каманда, каштоўнасці і надзея на больш свабодную, больш дзёрзкую Беларусь», — гаворыцца ў звароце рэдакцыі KYKY.

    Каманда праекта нагадвае, што «апошнія некалькі гадоў мы ўвесь час ухіляліся ад крызісаў, як Неа ад куль у “Матрыцы”».

    «KYKY трымаўся да апошняга — але цяпер нам патрэбна ваша падтрымка, каб знайсці фінансаванне і стаць на ногі. Інакш наша гісторыя можа скончыцца ўжо цяпер», — кажуць у рэдакцыі.

    Паводле каманды KYKY, неабходна сабраць 12 000 еўра — гэта дасць рэдакцыі стаць на ногі і знайсці фінансавую падтрымку. Падтрымаць праект можна двума спосабамі: аформіўшы падпіску на Patre­on і зрабіўшы разавы данат на Buy Me a Cof­fee.

    «Ні ў якім разе не рабіце данаты з Беларусі або з беларускіх картак — гэта небяспечна», — зазначаюць у KYKY.

    Выданне KYKY заснаванае ў 2010 годзе. Яно заняло нішу гарадскога онлайн-часопіса. У лютым 2022 года сузаснавальніка выдання Аляксандра Васілевіча прысудзілі да трох гадоў калоніі за «ўхіленне ад выплаты падаткаў» і вызвалілі ў залі суда «ў сувязі са сканчэннем тэрміну зняволення». Пасля гэтага Васілевіч пакінуў Беларусь.

    Напрыканцы 2022 года сайт KYKY.ORG і ўсе яго акаўнты ў сацыяльных сетках трапілі ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў».

    У студзені 2024 года сайт выдання прыпыніў працу праз праблемы з фінансаваннем. Частка журналістаў засталася ў праекце і працягвала працу Insta­gram і Tik­Tok выдання.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці