• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    патрэбна дапамога

    Навіны

    Музей Вольнай Беларусі абвесціў збор на падарункі для дзяцей беларускіх палітвязняў

    Музей Вольнай Беларусі ў Варшаве збірае дзяцей, каб разам сустрэць Каляды і Новы год. Там казачныя героі, карагод, песні па-беларуску, салодкі стол і падарунак, які кожнае дзіця забярэ дадому. Сёлета арганізатары чакаюць каля 50 дзяцей. Пляцоўка, праграма і артысты ўжо ёсць. Не хапае аднаго — падарункаў.
    06 лістапада, 2026
    Навіны

    BYSOL запусціў экстранны збор для палітвязняў, вызваленых 16 верасня 2026 года

    16 верасня 2026 года на волю выйшлі 25 беларускіх палітвязняў. BYSOL адкрывае экстранны збор у іх падтрымку.
    16 верасня, 2026
    Навіны

    BYSOL запускае школьны збор для дзяцей палітзняволеных

    Фонд BYSOL распачаў дабрачынны збор у падтрымку для самых малых — дзяцей беларускіх палітзняволеных унутры краіны і за мяжой. Мэта збора — 10 тысяч еўра. У выпадку вялікай колькасці заявак на дапамогу, гэтая сума можа павялічыцца.
    31 ліпеня, 2026
    Навіны

    Збор на просьбу родных Святланы Курс: развітанне з журналісткай і пісьменніцай

    Фонд BYSOL на просьбу родных Святланы Курс адкрывае збор, каб сям’я мела магчымасць правесці ў Варшаве публічную цырымонію развітання з журналісткай і пісьменніцай.Сваякі хочуць годна развітацца з чалавекам, які ўсё сваё жыццё прысвяціў беларускай мове, літаратуры і журналістыцы.
    22 ліпеня, 2026
    Навіны

    BYSOL збірае сродкі для дзяцей палітвязняў і прымае заяўкі на дапамогу

    Фонд BYSOL запусціў збор у падтрымку дзяцей беларускіх палітвязняў, прымеркаваны да Дня абароны дзяцей і пачатку летніх вакацыяў. Штогод гэтая дапамога трапляе дзецям у Беларусь і сем’ям, што былі вымушаныя пакінуць краіну.
    05 мая, 2026
    Навіны

    BYSOL запускае экстраны збор для палітвязняў, вызваленых 19 сакавіка

    Фонд BYSOL абвесціў экстраны збор сродкаў для вязняў, якіх вызвалілі 19 сакавіка. Мэта — сабраць 250 тысяч еўра, каб забяспечыць вызваленым дапамогу.
    19 сакавіка, 2026
    Навіны

    За некалькі дзён быў закрыты збор для сям’і Дзяніса Сакалоўскага

    На мінулым тыдні BYSOL адкрываў збор, каб дапамагчы сям’і Дзяніса Сакалоўскага вырашыць юрыдычныя пытанні пасля раптоўнай смерці журналіста, а таксама арганізаваць яго транспартыроўку ў Беларусь, развітанне і пахаванне. 2 сакавіка неабходная сума была сабраная.
    03 сакавіка, 2026
    Навіны

    Патрэбна дапамога сям’і Дзяніса Сакалоўскага. Аб’яўлены збор

    Памёр былы палітзняволены аператар-пастаноўшчык Дзяніс Сакалоўскі. Яму было 47 гадоў. Мужчыну знайшлі сябры, абставіны яго смерці высвятляюцца. Зараз сям’і Дзяніса неабходная дапамога на пакрыццё юрыдычных пытанняў, транспартыроўку ў Беларусь, развітанне, пахаванне.
    26 лютага, 2026
    Навіны

    Патрэбная дапамога: журналістцы ў Вільні на юрыдычныя выдаткі

    Беларуская журналістка Алёна Дубовік адна выхоўвае траіх дзяцей у Літве. З‑за спрэчкі з былым арэндадаўцам ёй пагражае дарагі суд. Фонд BYSOL аб’явіў збор, каб спадарыня Алёна змагла абараніць сябе і не аказацца ў пазыках.
    11 лютага, 2026
    Навіны

    Медыяпраект KYKY можа закрыцца з‑за праблем з фінансаваннем

    З 1 студзеня 2026 года рэдакцыя вядомага беларускага выдання прыпыніла працу. KYKY просіць падтрымкі.
    20 студзеня, 2026
    Навіны

    «Лячэнне працягваецца, але страхоўка не пакрывае ўсіх выдаткаў». Беларускі журналіст лечыцца ад анказахворвання і просіць аб дапамозе

    Журналіст Міхаіл Карневіч пакінуў Беларусь праз пераслед за прафесійную дзейнасць. У эміграцыі ён праходзіць лячэнне ад анкалагічнага захворвання і мае патрэбу ў падтрымцы, каб перажыць перыяд тэрапіі і не застацца без жылля і сродкаў. BYSOL адкрыў збор у дапамогу медыйшчыку.
    15 студзеня, 2026
    Навіны

    «Любая падтрымка — нават самая невялікая — мае для мяне вялічэзнае значэнне». Былой палітвязынцы патрэбная наша дапамога!

    Ася Булыбенка правяла два гады за кратамі ў беларускай вязніцы па справе студэнтаў. Пасля гэтага яна з’ехала ў Літву, дзе зараз знаходзіцца ў псіхіятрычным шпіталі з дыягназамі дэпрэсія, анарэксія і ПТСР. Яна просіць дапамогі, каб пакрыць запазычанасці па страхоўцы і аплаціць лячэнне, без якога не зможа вярнуцца да нармальнага жыцця.
    15 кастрычніка, 2025
    Навіны

    Сыну беларускай журналісткі патрэбная наша дапамога!

    BYSOL адкрыў збор для былой журналісткі «Белсату», якая разам з дзецьмі эвакуявалася з Беларусі і здолела ўратавацца ў Польшчы. Здавалася, усё самае страшнае засталося ў мінулым, яе сям’я пачала выбудоўваць жыццё на новым месцы, як прыйшла яшчэ адна бяда.
    17 верасня, 2025
    Акцэнты

    Как превратить онлайн-шопинг в поддержку независимых медиа?

    Любите делать заказы на Alle­gro, Book­ing или eObuwie? BGme­dia на своём примере рассказывает, как с каждым таким заказом вы можете помочь независимым белорусским СМИ — просто, без донатов, но с реальным эффектом через надежный и проверенный инструмент.
    26 жніўня, 2025
    Навіны

    Аляксандр Класкоўскі-малодшы: збор на рэпатрыяцыю цела і пахаванне

    Аляксандр Класкоўскі (малодшы) — сын вядомых беларускіх журналістаў Аляксандра і Людмілы Класкоўскіх. 4 чэрвеня 2025 года Аляксандр раптоўна памёр. «Усіх падрабязнасцяў мы не ведаем. Вельмі хацелася б пахаваць яго ў Беларусі, але не ведаю, наколькі гэта рэальна», — напісала яго сястра Вольга Класкоўская.
    16 чэрвеня, 2025
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.