• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Вільні назвалі пераможцаў «Вольнага слова-26»

    18 верасня ў Вільні прайшла цырымонія ўзнагароджання сёлетніх лаўрэатаў конкурсу «Вольнае слова». Віншуем пераможцаў!

    Вольнае слова

    Фота: БАЖ

    Цырымонію ўручэння ўзнагарод адкрыў па відэасувязі генеральны сакратар французскага саюзу журналістаў SNJ-CGT (Syn­di­cat nation­al des jour­nal­istes CGT) і віцэ-прэзідэнт Еўрапейскай федэрацыі журналістаў Пабла Айкель:

    «На жаль, не атрымалася ў мяне пакуль дабрацца да Вільні. Але куды б я ні паехаў — у Чэхію, Польшчу ці іншую краіну, я заўжды думаю пра беларускіх палітзняволеных журналістаў і сустракаюся з тымі, хто выйшаў на волю, — з такімі, напрыклад, як Ларыса Шчыракова.

    У часы, калі ўлада ваюе з такімі арганізацыямі, як БАЖ і ЕФЖ, нам вельмі важна змагацца за нашы прынцыпы і за стандарты журналістыкі. Хачу вам сказаць, што мы думаем, як палепшыць сітуацыю, як нашы арганізацыі могуць падтрымаць журналістаў у выгнанні.

    На нашым апошнім з’ездзе ў Анкары мы прынялі дакумент, які заснаваў групу арганізацый з розных краін з мэтай падтрымаць журналістаў у выгнанні. Падобнае рашэнне было прынята і на апошнім з’ездзе Міжнароднай федэрацыі журналістаў, дзе былі закладзеныя асновы для падтрымкі журналістаў у выгнанні не толькі ў Еўропе, але і ва ўсім свеце.

    І гэта праца будзе зроблена з вамі, не без вас. Ну а сёння віншую пераможцаў!»

    Віцэ-прэзідэнт Еўрапейскай федэрацыі журналістаў Пабла Айкель выступае з вітальным словам падчас цырымоніі ўзнагароджання лаўрэатаў конкурсу «Вольнае слова». Вільня, 18 верасня 2026 года

    Цырымонію ўзнагароджання вёў культуролаг, кінакрытык Максім Жбанкоў:

    «У гэтым годзе мы атрымалі 75 заявак і 173 матэрыялы супраць леташніх 92 заявак і 213 матэрыялаў. Я не збіраюся зараз тлумачыць, чаму, што і як адбываецца, — хачу толькі заўважыць, што часам менш значыць больш. Ведаеце, статус нашага выгнання не пазбаўляе абавязку адпавядаць прафесійным стандартам. І я хачу адзначыць, што ўсе пераможцы гэтага году гэтым стандартам адпавядаюць», — адзначыў Максім Жбанкоў.

    Лаўрэаты конкурсу «Вольнае слова». Вільня, 18 верасня 2026 года

    Вынікі конкурсу

    Інфармацыйныя жанры

    Першае месца:

    • Міраслава Льнянко, «Зеркало»

    «Мяркую, пытанне па Украіне і Крыме для Статкевіча не стаяла». Вялікае інтэрв‘ю «Люстэрка» з нобелеўскім лаўрэатам Алесем Бяляцкім

    Другое месца:

    • Рая Эшба, «Наша Ніва»

    «Мы да Еўропы бліжэй, чым вы. А зброі ў людзей больш, чым у мянтоў». Як жыве Абхазія пад кантролем Расіі.

    Трэцяе месца:

    • Руслан Кулевіч, MOST / Аляксей Шота, Hrodna.life

    «Я шчасліўчык па жыцці». 100 гадоў таму дзед Эндру быў прэзідэнтам Гродна, а сёння 86-гадовы ўнук па крупінках узнаўляе гісторыю сям‘і

    Руслан Кулевіч на цырымоніі ўзнагароджання лаўрэатаў конкурсу «Вольнае слова». Вільня, 18 верасня 2026 года

    Відэа:

    • Аляксандр Івулін, «ЧестнОК-LIVE»

    «Івулін раскапаў усё пра Васіля Быкава: вярнуў Шагала, дапамагаў Алексіевіч, стаў ворагам Лукашэнкі»

    Аналітычныя жанры

    Першае месца:

    • Марк Дзюба, «Салідарнасць»

    «5 год таму адкрылі БелАЭС: што абяцалі беларусам і што яны атрымалі ў рэальнасці?»

    Другое месца:

    • Кірыл Папаратнікаў, «Зеркало»

    «Мы прачыталі найгоршы падручнік гісторыі Беларусі, які можна сабе ўявіць. Гэта не перабольшанне — гаворка тдзе пра новую рэдакцыю» 

    Трэцяе месца:

    • Таццяна Гендзель, Ганна Валынец, 1BY. GREEN

    «Аднойчы я зняў гэта на відэа». Чаму ў калгасах каровы дохнуць ад холаду і голаду»

    Таццяна Гендзель і Ганна Валынец на цырымоніі ўзнагароджання лаўрэатаў конкурсу «Вольнае слова». Вільня, 18 верасня 2026 года

    Трэцяе месца:

    • Дзмітрый Мікалаевіч, «Позірк»

    Цыкл «Правалы Лукашэнкі»

    Відэа:

    • Настасся Роўда, Вольга Лойка, « ТОК | TALK»

    «Цыкл «Лойка і Роўда – ТОК»

    Мастацка-публіцыстычныя жанры

    Першае месца:

    • Мікола Бугай, «Наша Ніва»

    «Не ўпаіцельны ў Нароўлі вечары. Водгук на кнігу Андрэя Горвата

    Другое месца:

    • Кацярына Сельдарэева, «Салідарнасць»

    Рэдактарка «Салідарнасці» Алена Якжык прымае ўнагароду конкурсу «Вольнае слова» за калегу, якая знаходзіцца ва Украіне. Вільня, 18 верасня 2026 года

    Цыкл «Дзённік вайны»

    Трэцяе месца:

    • Ігар Карней. «Радио Свобода»

    «Жоўтыя біркі. Ігар Карней пра палітвязняў у Беларусі»

    Відэа:

    • «Еўрарадыё»

    «Настаўнік года РБ збегла з краіны пасля даносу. Гісторыя Таццяны Крапіневіч»

    Расследаванне

    Першае месца:

    • Аўтары: Яна Міцкевіч, Марына Дульнева. Рэдактар: Станіслаў Івашкевіч.

    «Беларускі Расследавальніцкі Цэнтр-БРЦ».

    «Тэхналогіі для Apple і для войска РФ: падвойныя стандарты групы беларускіх кампаній»

    Расследаванне было падрыхтавана супольна з некамерцыйнай арганізацыяй па глабальнай бяспецы C4ADS, выданнямі «Важныя гісторыі», 15min.lt і праектам украінскай службы «Радыё Свабода» «Схемы», пры падтрымцы «Кіберпартызанаў».

    Другое месца:

    • Андрэй Шаўлюга, «Радыё Свабода»

    «Сакрэтныя базы Лукашэнкі. Мапа вайсковых аб‘ектаў у Беларусі»

    Расследаванне было падрыхтавана супольна з Кірылам Аўсяным («Схемы», украінская служба «Радыё Свабода»), Delfi, Eesti Eks­press

    Андрэй Шаўлюга на цырымоніі ўзнагароджання лаўрэатаў конкурсу «Вольнае слова». Вільня, 18 верасня 2026 года

    Трэцяе месца:

    • Аляксей Гуліцкі, «БЮРО»

    «Макавая «крыша». Як беларускія сілавікі гадамі «крышавалі» наркагандляроў і дзякуючы каму пазбеглі адказнасці

    Адзначым, што сёлета сярод лаўрэатаў конкурса «Вольнае слова» дзве выпускніцы «Журфака па суботах», якія занялі першае і другое месца ў адной з намінацый. «Журфак па суботах» сумесны праект Кааліцыі за Ўстойлівы Беларускі Інавацыйны Кантэнт (КУБІК/COCOFAB), які рэалізуецца кансорцыумам Свабодная Прэса для Ўсходняй Еўропы, Беларускай асацыяцыяй журналістаў і Прэс-клубам Беларусь пры суфінансаванні з боку Еўрапейскай камісіі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.