Навіны
Памёр доктар і тэлевядучы Аляксандр Цярэшчанка
«Прызямлілі»: дзяржабвінавачанне настойвае на рэальным тэрміне для Рамана Пратасевіча
21 красавіка пракурорка Наталля Сакалова запатрабавала пакараць 10 гадамі калоніі ўзмоцненага рэжыму экс-рэдактара тэлеграм-каналаў Nexta і «Беларусь галаўнога мозгу» Рамана Пратасевіча. Ён праходзіць па адной справе з былымі паплечнікамі Сцяпанам Пуцілам і Янам Рудзікам, але адзіны, каго ўлады здолелі даставіць у суд — дзеля гэтага давялося прызямліць пасажырскі самалёт.
Што адбывалася на новым судзе па справе Ксеніі Луцкінай?
19 красавіка ў Мінскім гарадскім судзе адбылося пасяджэнне, у якім фігуравала былая супрацоўніца Белтэлерадыёкампаніі Ксенія Луцкіна, піша "Народная воля".
Спецслужбы атрымалі неабмежаваны доступ да «віртуальнага жыцця» беларусаў
Указ аб стварэнні сістэмы ўзаемадзеяння паміж аператарамі і пастаўшчыкамі інтэрнэт-паслуг з супрацоўнікамі спецслужб з’явіўся ў кастрычніку 2022 года. А сёлета ў лютым з’явілася пастанова Савета міністраў «Аб парадку функцыянавання інфармацыйнай сістэмы», якая сістэматызавала механізм кантролю за беларускім сегментам інтэрнэта. Афіцыйна дакумент набыў моц 21 красавіка.
Twitter пачаў выдаляць сінія птушачкі верыфікаваных акаўнтаў
Такая знікла ў «Нашай Нівы» і іншых беларускіх выданняў, піша «Наша Ніва».
Міністэрства інфармацыі падало пазоў на ліквідацыю выдавецтва Змітра Коласа
Эканамічны суд Мінска запланаваў на 2 траўня пасяджэнне на падставе пазову Мінінфармацыі ў дачыненні да аднаго з найбольш вядомых папулярызатараў перакладной сусветнай літаратуры Змітра Коласа. Будзе разглядацца пытанне пра спыненне дзеяння пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі ў якасці выдаўца.
Наста Касьцюгова,Наста Рагатко і Аляксандра Логвінава запусцілі новы праект StratComLab
Да папулярнага сайта з аўдыёкнігамі абмежавалі доступ
Фатограф, які здымаў беларускія пратэсты ў 2020 годзе, сёння атрымаў прэмію World Press Photo
Сёння, 20 красавіка, World Press Photo назваў пераможцаў найбольш вядомай у свеце прэміі сярод рэпарцёраў-фатографаў. Лепшым здымкам мінулага года стала праца ўкраінскага фатографа, журналіста Яўгена Малалеткі.
Цяпер Стывен Кінг — адзін з аўтараў выдавецтва «Янушкевіч»
Журналісту Паўлу Падабеду прыпісваюць «уваходжанне ў склад экстрэмісцкага фармавання»
Фатограф падаў на конкурс выяву, створаную штучным інтэлектам. І перамог
Акаўнты EX-PRESS.ВY і MOST Media папоўнілі «экстрэмісцкі» спіс – ужо нават па другім коле
MOST подаёт жалобу в Мининформ
TikTok-аккаунт MOST Media уже во второй раз признали «экстремистской продукцией». Редакция считает, что таким образом были нецелесообразно израсходованы государственные средства: дважды признание «экстремистами» означает двойную работу государственных органов.
У Варшаве пачаліся здымкі поўнаметражнай карціны «8 гадоў 3 месяцы». Яна натхнёная гісторыяй кахання Кацярыны Андрэевай і Ігара Ільяша
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.