Невядомыя пад выглядам журналістаў шукаюць звесткі пра беларусаў, якія ваююць за Украіну
Невядомыя людзі шукаюць кантакты беларускіх добраахвотнікаў, якія ваююць за Украіну. Хутчэй за ўсё, гэта правакацыя.

Каліноўцы, ілюстрацыйнае фота / t.me/belwarriors
«Я журналіст выдання Edelman. Мы знаходзімся ў Вялікабрытаніі. Па замове мы рыхтуем выпуск спецыяльных інтэрв’ю ваенных добраахвотнікаў-беларусаў, якія ваююць ва Украіне (ваявалі ва Украіне). Хочам вам прапанаваць прыняць удзел», — піша невядомы.
За гутарку абяцаюць ганарар — 100 еўра.

Скрыншот перапіскі. Крыніца: Еўрарадыё
Пры гэтым аўтар допісу спасылаецца на кантакты з Офісам Святланы Ціханоўскай: «У дадзеным выпадку Офіс С. Ціханоўскай зацікаўлены ў дадзеным расследаванні».
Аднак у атачэнні Ціханоўскай заяўляюць, што ім пра гэтае расследаванне нічога не вядома.
«Гэта правакацыя. Мы не ўдзельнічалі ў гэтым. З намі гэтыя людзі не кантактавалі», — адказала Еўрарадыё Ганна Красуліна, прэс-сакратарка Ціханоўскай.
Раней ужо здараліся выпадкі, калі беларускіх палітуцекачоў здымалі на відэа нібыта для Офіса Ціханоўскай і праваабаронцаў, а потым гэтыя кадры з’яўляліся ў прапагандыстаў на БТ.
Невядомыя зноў пішуць актывістам пад выглядам медыя. Просты спосаб, як не трапіць
@bajmedia