Фільм «Пад шэрым небам» увайшоў у тройку фіналістаў польскага конкурсу Script Fiesta
Карціна «Пад шэрым небам» Мары Тамковіч увайшла ў тройку фіналістаў, якія будуць змагацца за ўзнагароду на лепшы сцэнар польскага мастацкага фільма. Пераможцу вызначаць на Scrіpt Fiesta — адзіным у Польшчы фестывалі, цалкам прысвечаным мастацтву сцэнарыя.

Кадры з фільму «Пад шэрым небам», сюжэт якога заснаваны на гісторыі палітзняволеных журналістаў Кацярыны Андрэевай і Ігара Ільяша. Калаж: Reform.news
Памер узнагароды складае 50 тысяч злотых.
У фінал конкурсу таксама ўвайшлі фільмы «Ministranci» (рэжысёр Пётр Дамалеўскі) і «Dom dobry» (рэжысёр Войцех Смажоўскі).
Фестываль Script Fiesta адбудзецца з 25 па 29 сакавіка 2026 года. У варшаўскім Kino Elektronik пройдуць конкурсы сцэнарыяў, паказы і сустрэчы са стваральнікамі фільмаў і серыялаў.
Нагадаем, што ў пачатку месяца Беларуская прэмія кінакрытыкаў «Чырвоны верас» назвала «Пад шэрым небам» Мары Тамковіч найлепшым ігравым поўнаметражным фільмам.
«Хацела б зняць серыял аб прыходзе Лукашэнкі да ўлады». Вялікая размова з Марай Тамковіч
@bajmedia