• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Як змяніўся ваш стан і патрэбы ў 2025–2026 гадах? Паўдзельнічайце ў ананімным апытанні калег

    БАЖ запусціў чарговае глабальнае апытанне прадстаўнікоў і прадстаўніц беларускага медыясектара. Падобнае даследванне мы праводзілі ў 2024‑м годзе. Тады галоўнымі выклікамі для сябе калегі называлі небяспеку пераследу сябе альбо родных за журналісцкую дзейнасць, псіхалагічныя праблемы, моўнае пытанне.

    Апытанне

    Як 2025 год паўплываў на ваша жыццё?
    Якія патрэбы найбольш актуальныя сёння?
    З якімі галоўнымі праблемамі вы сутыкаецеся ў працоўным і сацыяльным плане?

    БАЖу важна ведаць, што цяпер актуальна для прадстаўнікоў і прадстаўніц беларускага медыясектара — як у Беларусі, так і за мяжой. Мы просім усіх калег адказаць на простую АНКЕТУ.

    Анкета цалкам ананімная, не збірае ніякіх персанальных дадзеных і зойме ў вас 5–7 хвілін. Веданне сітуацыі дапамагае нам лепш разумець настроі калег, іх патрэбы, а таксама даносіць гэту інфармацыю да партнёраў.

    ПРАЙСЦІ АНАНІМНАЕ АПЫТАННЕ НА GOOGLE FORMS

    Мы просім усіх, хто лічыць сябе часткай беларускага медыясектара, нават калі непасрэдна цяпер вы не працуеце ў медыя, прайсці ананімнае апытанне, якое дапаможа нам лепш ведаць і разумець адно аднаго.

     

    Вынікі даследавання БАЖ «Стан і патрэбы прадстаўнікоў і прадстаўніц беларускага медыясектара»

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.