BecauseTheJournalist
Радыёвядоўцу і музыку Алега Хаменку прыгаварылі да 3 гадоў пазбаўлення волі
4 сакавіка Мінскі гарадскі суд вынес вырак музыку, даследчыку, радыёвядоўцу Алегу Хаменку. Яго прызналі вінаватым паводле артыкула 361–4 Крымінальнага кодэкса — «Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці».
CPJ патрабуе неадкладна вызваліць журналістаў Уладзіміра Янукевіча і Андрэя Пакаленку
Камітэт абароны журналістаў (CPJ ) заявіў, што ўлады Беларусі павінны неадкладна вызваліць журналістаў Уладзіміра Янукевіча і Андрэя Пакаленку і спыніць зняволенне журналістаў за іх працу.
Праваабаронцы прызналі Уладзіміра Янукевіча і Андрэя Пакаленку палітвязнямі
2 сакавіка 2026 года прадстаўнікі праваабарончай супольнасці Беларусі прызналі былых кіраўнікоў баранавіцкага навінавага партала BAR24 (а раней — незалежнай газеты Intex-Press) палітычнымі зняволенымі.
Двух былых кіраўнікоў Intex-Press асудзілі да вялізных турэмных тэрмінаў
У Брэсцкім абласным судзе 26 лютага 2026 года быў агучаны прысуд былым кіраўнікам баранавіцкага навінавага партала BAR24, а раней — незалежнай газеты Intex-Press, Уладзіміру Янукевічу і Андрэю Пакаленку.
Журналіста Паўла Дабравольскага пачнуць судзіць 27 лютага
Палітзняволены журналіст Павел Дабравольскі абвінавачваецца ў «здрадзе дзяржаве». Яму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.
Справу журналіста Паўла Дабравольскага накіравалі ў суд
Палітзняволены журналіст Павел Дабравольскі абвінавачваецца ў «здрадзе дзяржаве». Яму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.
Маргарэт Этвуд, аўтарка «Аповеда служанкі», падтрымала Андрэя Аляксандрава ў дзень народзінаў. Відэа
На знак салідарнасці з палітзняволеным журналістам Андрэем Аляксандравым Маргарэт Этвуд, Тэрстан Мур з Sonic Youth, Надзя з Pussy Riot і сэр Трэвар Філіпс аб’ядналіся, каб зачытаць верш, які Андрэй напісаў у ліпені 2021 года ў СІЗА.
InformNapalm: Прапануем абмяняць падазраваную ў шпіянажы на Беларусь Іну Кардаш на Дзяніса Івашына
Міжнародная валанцёрская супольнасць InformNapalm публічна звярнулася да Галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны з просьбай разгледзіць варыянт абмену Кардаш на журналіста Дзяніса Івашына, кіраўніка беларускай рэдакцыі InformNapalm.org.
«Індэкс цэнзуры» распачынае відэакампанію ў падтрымку зняволенага журналіста Андрэя Аляксандрава
Міжнародная арганізацыя Index on Censorship прапануе да дня народзінаў Андрэя Аляксандрава запісаць відэа з вершам журналіста і падзяліцца ім у сацсетках.
Праваабаронцы прызналі Яніну Пазняк палітычнай зняволенай
Прадстаўнікі праваабарончай супольнасці Беларусі заявілі аб прызнанні дачкі журналіста Кірыла Пазняка палітычнай зняволенай. 20-гадовай Яніне прад’яўленае абвінавачанне ва ўзаемадзеянні з «экстрэмісцкім фармаваннем».
CPJ: Беларусь застаецца ў кампаніі найгоршых турэмшчыкаў для журналістаў у свеце
Паводле Камітэта абароны журналістаў (CPJ), Беларусь — пятая ў свеце па колькасці журналістаў за кратамі і другая ў Еўропе і Цэнтральнай Азіі.
Стала вядома, што журналіст Алег Супрунюк накіраваны ў ПК-15 і мае праблемы з прычыны інваліднасці
Асуджанага за прафесійную дзейнасць журналіста Алега Супрунюка накіравалі адбываць прысуд у магілёўскую калонію № 15. Былы палітвязень Аляксандр Фядута, які быў вызвалены з той самай калоніі і дэпартаваны з Беларусі ў снежні мінулага года, распавёў, як перастрэўся з Алегам Супрунюком.
Станіслаў Пачобут: Анджэй не можа здрадзіць сваім ідэалам, хаця кошт гэтага вельмі высокі
Зараз Анджэй Пачобут ізноў знаходзіцца ў ізаляцыі. Пра гэта ў размове з польскім парталам WP Wiadomości распавёў бацька зняволенага журналіста. Апошні ліст ад сына Ванда і Станіслаў Пачобуты атрымалі напярэдадні Калядаў.
Журналісцкі 2025 год у здымках
Беларуская асацыяцыя журналістаў узгадвае галоўныя падзеі беларускай медыйнай супольнасці ва ўласных здымках і здымках калег.
Дзяніс Івашын імаверна ізноў патрапіў у штрафны ізалятар турмы
Такія высновы робіць жонка журналіста-палітвязня Вольга Івашына, бо ўжо 15 дзён, як сям’я не атрымлівае ад Дзяніса лістоў.
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.