Беларускі тэатр
Крытык vs Блогер: Хто фармуе культурны парадак дня сучаснай Беларусі?
Пра папулярнасць блогераў, якія для часткі чытачоў і гледачоў сталі больш прывабнымі, чым журналісты, гаворка ідзе ўжо досыць даўно. Зараз жа даследчыкі загаварылі пра новы паварот ва ўзаемадзеянні інфлюенсераў і аўдыторыі: з’явілася асцярога, што блогеры паступова выцясняюць з медыяпрасторы крытыкаў. Ці гэта так? БАЖ запытаў экспертаў.
На «Раніцы з Белсатам» – новая вядоўца
Смаліць вепрукоў на «Будзьме», грае ў тэатры, робіць падкасты «Тутака» і кожную раніцу пачынае з кубачка матчы. У размове з «Белсатам» новая вядоўца ранішняга шоу Наста Суханосік расказвае пра свае мары, страхі і варʼяцтвы… Яе дэбют у эфіры адбудзецца ў суботу 20 чэрвеня.
Сюррэалістычны свет і вуха Ван Гога: беларускі рэжысёр Юрый Дзівакоў паставіў новы спектакль у Варшаве
Беларускі рэжысёр Юрый Дзівакоў паставіў у варшаўскім тэатры лялек «Гулівер» (Teatr Guliwer) сюррэалістычны спектакль для дзяцей «Ucho». У аснову пастаноўкі легла п’еса і сюжэт вядомай эстонскай пісьменніцы і ілюстратаркі Пірэт Раўд (Piret Raud).
Настасся Панкратава: «Адчула цішыню, якая звінела ў залі. Свет раптам перастаў быць чорна-белым»
Тэатральны крытык Настасся Панкратава ў інтэрв’ю «Салідарнасці» — пра парадоксы кароткай памяці, гонар за нашых і імёны, якія не мусяць знікнуць з летапісу беларускага тэатру.
Настасся Панкратава напісала кнігу пра беларускі тэатр апошняга 10-годдзя
Тэатральная аглядальніца Настасся Панкратава напісала кнігу “(Не)выкраслены: Беларускі тэатр 2015–2025. Выбраныя старонкі”, якая неўзабаве выйдзе ў выдавецтве Skaryna Press. У выданні сабраныя пад адной вокладкай выбраныя інтэрв’ю і аналітыка, якія выходзілі ў розных медыя, а таксама артыкулы, якія падсумоўваюць працэсы ў беларускім тэатральным свеце з 2015 па 2025 год.
«Я – «крыса», але я не адзін такі…» «Вольныя Купалаўцы» пакажуць спектакль «Менскае мора» – пра даносчыкаў і стукачоў
«Вольныя Купалаўцы» рыхтуюць прэм’еру спектаклю «Менскае мора» – паводле п’есы, створанай на падставе даносаў у КДБ. Над пастаноўкай працуе вядомы польскі рэжысёр Войцех Урбаньскі («Зэкамерон»). У спектаклі граюць Зоя Белахвосцік, Міхась Зуй, Валянціна Гарцуева, Дзмітрый Есяневіч і Алег Гарбуз. Прэмʼера – 31 сакавіка. «Белсат» пабываў на рэпетыцыі ў Варшаве.
У Варшаве пакажуць спектакль пра журналіста, прататыпам якога стаў галоўны рэдактар MOST
У Варшаве пакажуць спектакль «Апошнi сведка» — гісторыю журналіста, прататыпам якога стаў галоўны рэдактар MOST Руслан Кулевіч. Пастаноўка адбудзецца 7 лютага на сцэне Teatr Powszechny.
Батлейка. Гісторыя ўзнікнення аднаго з галоўных атрыбутаў Раства
У маленькім італьянскім гарадку, назву якога вы, верагодна, і ня чулі, у 1223 годзе святы Францішак Асізскі, натхнёны падарожжам у Святую Зямлю, стварыў першую батлейку.
«У Беларусі патрэбная куча дазволаў. А тут кажуць: „Калі ласка, прынось праект“»
Беларуская акторка Вольга Каралёнак распавядае пра тое, чаму тэатр становіцца «аддушынай» для тых, хто працуе на будоўлях і ў сэрвісе, і як у эміграцыі даводзіцца быць адначасова акторам, адміністратарам і ўласным менеджарам.
Вядучы падкаста «Сармат» сыграе ў спектаклі ў Беластоку
Васіля Калача многія ведаюць як вядучага праграмы «Сармат» на Youtube-канале праекта «Будзьма беларусамі». 12 і 13 снежня ён сыграе ў Беластоку ў монадраме «Mlavaść», створанай па матывах твораў Франца Кафкі.
Фестываль «Блізкі Усход» у Любліне будзе прысвечаны Купалаўцам
Фестываль «Блізкі Усход» пройдзе ў Любліне з 8 па 14 снежня. Ён быў задуманы пасля пратэстаў 2020-га дзеля падтрымкі мастакоў, якія ў сваёй краіне не могуць свабодна тварыць. Сёлета фестываль амаль цалкам прысвечаны Купалаўцам, адначасова будзе адзначацца пяцігоддзе існавання тэатральнай групы і 105‑я гадавіна Нацыянальнага тэатра імя Янкі Купалы.
Рэжысёр Андрэй Новік: «Сапраўдны беларускі тэатр — ён ёсць. Ён галодны. І ён тут, за мяжой»
BY Teatr — гэта тэатральнае бюро ў Варшаве, што аб’ядноўвае драматургаў, рэжысёраў, актораў, мастакоў і іншых людзей тэатра, якія былі вымушаныя пакінуць Беларусь. Рэжысёр і заснавальнік праекта Андрэй Новік распавёў пра стан сучаснага беларускага тэатра і адрозненні беларускага тэатра ад еўрапейскага.
Springback Academy набірае пачаткоўцаў-журналістаў, якія пішуць пра харэаграфію (дэдлайн — 30 лістапада)
10 удзельнікаў атрымаюць магчымасць навучацца ў вядомых крытыкаў асновам якаснай танцавальнай журналістыкі 6–9 траўня 2026 года ў Гімарайншы (Партугалія) у насычанай падзеямі атмасферы штогадовага фестывалю Spring Forward, зазначае Sekktor.
«Калі я беларус, дык я добры ці дрэнны?» Як беларуска-літоўскі праект Clap&Slap шукае адказы на балючыя пытанні
Reform.news працягвае праект «Культурная Re:візія», у якім праз тэксты беларускіх крытыкаў паспрабуем скласці мапу культурнага ландшафту ў Беларусі і замежжы. Сёння прапаноўваем увазе агляд тэатральнай крытыцы Настассі Панкраватай літоўска-беларускага спектакля Clap&Slap з удзелам Агнетэ Лісічкінайтэ і Ігара Шугалеева.
Вяртаючыся да каранёў: аўдыёспектакль Светы Бень і Інгі Лізянгевіч
Летась да Ночы расстраляных паэтаў быў створаны аўдыёспектакль «Нікому я гэтага не казала». Ён падрыхтаваны паводле кнігі твораў і лістоў Наталлі Вішнеўскай «Неба мнагавокае».
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.