• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Венесуэле пачаліся рэпрэсіі супраць журналістаў

    У Венесуэле пачаліся рэпрэсіі супраць журналістаў і грамадзян, якія пазітыўна ўспрынялі захоп ЗША прэзідэнта краіны Нікаляса Мадура. Затрыманні і вулічны кантроль узмацніліся на фоне змены ўлады.

    Нікаляс Мадура

    Прыхільнікі Нікаляса Мадура і Уга Чавэса трымаюць плакаты з іхнымі выявамі пасля таго, як у ноч на 3 студзеня 2026 года ў Каракасе былі чутныя выбухі, а прэзідэнт ЗША Доналд Трамп заявіў, што ўзброеныя сілы ягонай краіны пачалі «буйнамаштабную» атаку на Венесуэлу і захапілі яе прэзідэнта Нікаляса Мадура і ягоную жонку. 3 студзеня 2026 года, Каракас, Венесуэла. Фота: Jesus Var­gas / Get­ty Images

    Як паведамляе Finan­cial Times, па дадзеных прафсаюзаў работнікаў СМІ, былі затрыманыя як мінімум 14 журналістаў, з іх 11 – прадстаўнікі замежных выданняў. Большасць затрыманняў адбылося ля будынка Нацыянальнай асамблеі Венесуэлы, дзе рэпарцёры асвятлялі цырымонію прывядзення да прысягі віцэ-прэзідэнта Дэльсі Радрыгес, абвешчанай часовым кіраўніком дзяржавы.

    Адначасова ўлады ўзмацнілі меры бяспекі ў сталіцы. У Каракасе былі разгорнутыя ўзброеныя фарміравання colec­tivos – ультралевыя праўрадавыя групоўкі, якія арганізавалі кантрольна-прапускныя пункты ў розных раёнах горада. Як распавёў выданню адзін з венесуэльскіх праваабаронцаў, сілавікі правяраюць тэлефоны грамадзян на прадмет падтрымкі дзеянняў Злучаных Штатаў.

    Улады тлумачаць тое, што адбываецца неабходнасцю абароны суверэнітэту і перадухілення «дэстабілізацыі», аднак праваабаронцы расцэньваюць тое, што адбываецца, як спробу здушыць любыя прыкметы пратэсту і незалежнага асвятлення падзей.

    Эксперты, на якіх спасылаецца Finan­cial Times, адзначаюць, што ўлады Венесуэлы выбралі сілавы сцэнар як спосаб утрымаць кантроль над краінай ва ўмовах вонкавага ціску і ўнутранай уразлівасці рэжыму.

    Раней прэзідэнт ЗША Доналд Трамп заявіў, што не выключае ўводу амерыканскіх войскаў у Венесуэлу для «дапамогі ў кіраванні краінай на месцах».

    Нагадаем, у ноч з 2 на 3 студзеня ЗША правялі аперацыю «Абсалютная рашучасць» на тэрыторыі Венесуэлы, падчас якой былі атакаваныя парламент, аэрапорты і вайсковыя базы, а Никаляс Мадура і ягоная жонка былі захопленыя і дастаўленыя ў Злучаныя Штаты. Амерыканскія ўлады абвінавачваюць іх у наркагандлі ў кантрабандзе зброі.

    Пасля гэтага ў Венесуэле было абвешчана аб перадачы ўлады: віцэ-прэзідэнт Дэльсі Радрыгес была прыведзена да прысягі і названая часовым кіраўніком дзяржавы.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці