• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У «Зялёнага парталу» змянілася галоўная рэдактарка

    Рэдакцыяй парталу будзе кіраваць Ганна Галёта, паведаміла экс-галоўная рэдактарка Яніна Мельнікава.

    goleta-06

    Ганна Галёта. Фота з архіва гераіні

    «Прыйшоў тай час, калі я афіцыйна сыходжу з пасады галоўнай рэдактаркі «Зялёны партал». Сёння афіцыйна прадставілі нашай новай камандзе новую галоўную рэдактарку. Ёй стала Ганна Галёта», — напісала на сваёй старонцы ў Face­book Яніна Мельнікава.

    Ганна Галёта — былая журналістка тэлеканала «Белсат», вядоўца праграмы-антыфэйк «Лукавыя навіны».

    Анна Голёта: “Смех стал типичной реакцией при обнаружении фейков”

    Сама Мельнікава пераходзіць на стратэгічную пасаду камунікатыўнай менэджаркі ал’янсу «Зялёная сетка».

    Форум вольнай журналістыкі

    Яніна Мельнікава. Форума журналісцкіх арганізацый краін Балтыі і пераследуемых журналістаў. 13 снежня 2024 года. Фота: БАЖ

    «Зялёная сетка», ці Green Net­work — супольнасць экалагічных арганізацый і экаактывістаў Беларусі, галоўная мэта якой зрабіць Беларусь зялёнай, дэмакратычнай і квітнеючай краінай.

    «Зялёны партал» — гэта медыя пра экалогію, экадружалюбны лад жыцця і правы чалавека на здаровае навакольнае асяроддзе.

    У жніўні 2025 года КДБ прызнаў кааліцыю «Зялёная сетка», у якую ўваходзяць праекты «Belarus Bee­hive», «Зялёны партал» і «Экадом», «экстрэмісцкім фармаваннем».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці